бу́ськаць

цалаваць каго-небудзь, што-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. бу́ськаю бу́ськаем
2-я ас. бу́ськаеш бу́ськаеце
3-я ас. бу́ськае бу́ськаюць
Прошлы час
м. бу́ськаў бу́ськалі
ж. бу́ськала
н. бу́ськала
Дзеепрыслоўе
цяп. час бу́ськаючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

цмо́каць, -аю, -аеш, -ае; -аны; незак.

1. Утвараць губамі гук, падобны на гук усмоктвання.

2. каго-што. Гучна цалаваць (разм.).

|| аднакр. цмо́кнуць, -ну, -неш, -не; -ні.

|| наз. цмо́канне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цалава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад цалаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бу́сяць

цалаваць каго-небудзь, што-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. бу́сяю бу́сяем
2-я ас. бу́сяеш бу́сяеце
3-я ас. бу́сяе бу́сяюць
Прошлы час
м. бу́сяў бу́сялі
ж. бу́сяла
н. бу́сяла
Загадны лад
2-я ас. бу́сяй бу́сяйце
Дзеепрыслоўе
цяп. час бу́сяючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

цалава́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. цалаваць і цалавацца.

2. Гіст. Прысяга, клятва, у час прыняцця якой цалавалі крыж.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лізу́н, ‑а, м.

Разм.

1. Той, хто любіць лізаць, лізацца (пра жывёл).

2. Той, хто любіць цалаваць, цалавацца.

3. перан. Ліслівец, падлізнік, падхалім.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Бу́сяцьцалаваць’ (Касп.), бу́сіць ’тс’ (Гарэц., Нас.), бусява́цца ’цалавацца’ (Сцяшк. МГ); бу́ся, бу́сі ’пацалуначкі’ (дзіцячае; Шат., Гарэц., Нас., Бесар.), бу́ські (даць буські) ’пацалаваць (дзіця)’ (Сцяц.), бу́ськы ’пацалунак’ (Клім.), бу́ські, бу́сенькі ’тс’ (Бяльк., Касп., Нас.). Укр. бу́зя ’рот, твар’, да́ти бу́зі ’пацалаваць’. Параўн. далей польск. buzia ’роцік; пацалунчык’, балг. бу́за ’шчака’, рум. buză ’губа’, алб. buzë ’тс’, лац. bucca ’рот’, ням. Buß ’пацалунак’, bussenцалаваць’, літ. bučiúotiцалаваць’, bùč, bùčiu (выклічнік) і г. д. Лічыцца гукапераймальным словам, вядомым (у розных фанетычных варыянтах) у многіх мовах. Гл. Слаўскі, 1, 52; Коржынэк, Studie, 194; Фрэнкель, ZfslPh, 13, 234; Фрэнкель, 61. Але Рудніцкі (242) думае пра памяншальнае ўтварэнне ад губа́: губа́ > губу́ся > бу́ся > бу́зя. Кюнэ (Poln., 47) мяркуе, што бел. слова запазычана з польск. buzia.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

цалава́цца, ‑луюся, ‑луешся, ‑луецца; незак.

Цалаваць адзін аднаго. Пракоп абняў Лапка, і сталі яны цалавацца. Колас. [Бацька] ўсіх абнімаў, цалаваўся з усімі рабочымі. Лынькоў. / у перан. ужыв. Плыла, цалавалася хмарка з зямлёй. Куляшоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

плю́скаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм.

1. Лыпаць, моргаць (вачамі). Бацька маўчаў і сонна плюскаў вачыма. Хомчанка. Іра плюскае вачыма і паказвае мне: маўляў, выходзь і чакай. Сабаленка.

2. Хлюпаць, плюхаць, плюхцець. Пад нагамі плюскала вада. Пянкрат.

3. Іран. Цалаваць, цмокаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чыстапаро́дны, ‑ая, ‑ае.

1. Які належыць да якой‑н. адной пароды, мае ўласцівыя ёй прыкметы (пра свойскую жывёлу). Чыстапародная жывёла, сытыя цяляты на адпоі, такія аднолькавыя і чысценькія, што нават далёкаму ад сантыментаў мужчыну хочацца цалаваць іх у зорачкі на лбе. Караткевіч. // Які складаецца з такой жывёлы. Чыстапародны статак.

2. Звязаны з якой‑н. адной пародай; які праводзіцца без змешвання з іншымі пародамі. Чыстапароднае развядзенне сельскагаспадарчай жывёлы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)