цыба́ты, -ая, -ае.
1. Высокі, хударлявы.
Ц. хлопец.
2. Пра тонкія і доўгія ногі.
Дзяцюк заскакаў на сваіх цыбатых нагах.
|| наз. цыба́тасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
таўстано́сы, ‑ая, ‑ае.
З тоўстым, вялікім носам. — Пераслалі дакументы назад! — з нейкім задавальненнем прамовіў таўстаносы, з маленькімі нерухомымі вочкамі, хударлявы Раман. Ваданосаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
*Сухавя́лка, сухоўялка ’хударлявы чалавек’ (ТС). Да сухі і вяць, вянуць, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
таўстапу́зы, ‑ая, ‑ае.
Разм. З тоўстым, вялікім жыватом. Убег у штаб дывізіі хударлявы, нястройны паручнік. Выцягнуўся, як сабачка на заднія лапкі, перад таўстапузымі панамі... Нікановіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
брытагало́вы, ‑ая, ‑ае.
З брытай галавой. Абодва заявіліся неўзабаве і, як згаварыўшыся, разам: Ляшчэня — брытагаловы, хударлявы, у сініх афіцэрскіх галіфэ.., Бабейка — у чорным напаўвайсковым гарнітуры. Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
заяві́цца, ‑яўлюся, ‑явішся, ‑явіцца; зак.
Разм. Прыйсці, з’явіцца куды‑н. (звычайна нечакана). Абодва заявіліся неўзабаве і, як згаварыўшыся, разам: Ляшчэня — брытагаловы, хударлявы, .. Бабейка — у чорным напаў вайсковым гарнітуры. Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тапёр, ‑а, м.
Уст. Музыкант, які іграў за грошы на танцавальных вечарах. Хударлявы тапёр у смокінгу высока ўскідваў кашчавыя рукі і аж згінаўся, выціскаючы са старэнькага піяніна бравурны марш. Мехаў.
[Фр. tapeur.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Сухарля́вы ’з худым целам (пра чалавека, жывёлу)’ (ТСБМ), ’хударлявы’ (Некр. і Байк., Касп.; ашм., Стан. Мал.). Укр. сухорля́вий, польск. дыял. sucherlavy ’тс’. Да сухі ’худы (чалавек)’ з суф. ‑ор‑, ‑л‑, ‑ав‑; гл. Слаўскі, SP, 2, 23, дзе таксама аб мене яшчэ праславянскіх суф. *‑or‑/*‑er‑ ЕСУМ (5, 488) бачыць тут кантамінацыю сухий і худорлявий; Брукнер (524) — уплыў chuderlawy, параўн. хударлявы, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
мінарэ́т, ‑а, М ‑рэце, м.
Вежа мячэці. з якой муэдзіны заклікаюць мусульман на малітву. На чатырохкутным мінарэце бліжэйшай ад нас мячэці з’явіўся раптам муздзін, хударлявы стары з сівой казлінай барадою. В. Вольскі.
[Ад араб. manāga — месца асвятлення.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
муэдзі́н, ‑а, м.
Служыцель пры мячэці, які з высокай вежы — мінарэта — прызывае веруючых на малітву. На чатырохкутным мінарэце бліжэйшай ад нас мячэці з’явіўся раптам муэдзін, хударлявы стары з сівой казлінай барадою. В. Вольскі.
[Араб. múaddin.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)