лілаве́ць, ‑ее; незак.
1. Вылучацца сваім ліловым колерам, віднецца (аб чым‑н. ліловым). Толькі над самым гарызонтам, там, дзе нядаўна схавалася сонца, лілавела даўгаватая хмарка. Карпаў.
2. Станавіцца ліловым.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
су́хмарак, ‑рка, м.
Абл. Белая бездажджавая хмарка. У вадзе відно, як па небе паволі праплываюць воблачкі — белыя, вельмі падобныя на вату, сухія, бездажджавыя хмаркі, якія завуць на Палессі сухмаркамі. Сачанка.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
цалава́цца, ‑луюся, ‑луешся, ‑луецца; незак.
Цалаваць адзін аднаго. Пракоп абняў Лапка, і сталі яны цалавацца. Колас. [Бацька] ўсіх абнімаў, цалаваўся з усімі рабочымі. Лынькоў. / у перан. ужыв. Плыла, цалавалася хмарка з зямлёй. Куляшоў.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
балачы́на, ‑ы, ж.
Абл.
1. Балота, балацявіна. Сумаваў я па айчынных Поймах, рэках, балачынах. Калачынскі.
2. Воблака, хмарка. У .. неба падымаў крылы вятрак, нібы перадаючы сваё ранішняе прывітанне далёкай, яшчэ не ўдужэлай балачынцы. Скрыган.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
Балачы́на ’невялікае воблака, хмарка’ (Нас., Юрч.), балачы́нка ’воблака’ (Гарэц.). Параўн. і паралельныя формы: аблачы́на (Юрч.), аблачы́нка (Гарэц.). Зыходным з’яўляецца *оболочина (да ўсх.-слав. *obolokъ, *oboloko < прасл. *obolkъ < *ob‑volkъ, да *ob‑ і *volk‑ : *velk‑ ’валачыць, цягнуць’).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
грымо́ты, ‑мот і ‑аў; адз. грымота, ‑ы, ж.
Раскацістыя гукі грому, бою і пад. Грымоты кананады. □ Красавік — Абуджэнне салодкіх трывог, Прадчуванне грымот, Навальніц і маланак. Звонак. Калі вакол цішэла, не чуваць было грымотаў — рабілася трывожна. Арабей. Непрыкметна да сяла Без маланкі яркай, Без грымоты падплыла Хмарка. Арочка.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
Бо́лакі ’воблакі’ (Нас., Інстр. I), бо́лка ’хмарка’ (< бо́лака) — Гарэц. Рус. дыял. бо́локи, ’воблакі’. З *ob‑volk‑ (параўн. о́блако, волоку́). Ільінскі, PF, 11, 192 і наст.; Праабражэнскі, 1, 629; Ваян, RÉS, 2, 9; Фасмер, 1, 189. Параўн. і була́к ’воблака’.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
хмуры́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.
Памянш.-ласк. да хмурына; хмарка, воблачка. На небе ні хмурынкі; сонца пячэ, як летам. Пташнікаў. Неба сіняе-сіняе, плывуць па ім, нібы гусі-лебедзі, белыя хмурынкі. Навуменка. // перан. Пра тое, што азмрочвае, засмучае. А нада мной, як рой, снуюць Хмурынкі горкага адчаю. Астрэйка.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
эпі́граф, ‑а, м.
1. У старажытных грэкаў — надпіс на помніку.
2. Выслоўе, кароткая цытата, якая змяшчаецца ў пачатку твора ці асобнага раздзела і з’яўляецца своеасаблівым аўтарскім тлумачэннем асноўнай ідэі твора. «Не шукай ты шчасця, долі на чужым, далёкім полі» — паўторыць Колас Купалавы радкі ў эпіграфе да навелы-алегорыі «Хмарка», дзе будзе асуджаць вандроўніцтва па-за межамі роднага кутка. Навуменка.
[Грэч. epigraphē — надпіс.]
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
◎ *Памя́г, помпе, помʼяг ’воблака, хмарка’ (ТС), пожаг ’тс’ (Нік.), помяждк ’тс’ (ТС). Бел.-укр. ізалекса: укр. палес. помег, помиаг, помежок, помижок, помигі, пимег, помеж, пануе, пажа, памугʼі ’воблака, хмара’ (Ніканчук, Бел.-укр. ізал., 61). Фармальна належыць да мяенуць, смяелы (гл.). Калі прыняць пад увагу укр. форму помуеі і магчымасць чаргавання галосных у мяенуць і смуглы (гл. Фасмер, 3, 695), то можна было б супаставіць з чэш. smuga ’воблака (цёмнае), хмара’, г. зн. першапачаткова «задымленае» (гл. Махэк, 562).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)