кіпары́с, -а і -у, мн. -ы, -аў, м.
1. -а. Паўднёвае вечназялёнае хвойнае дрэва сямейства кіпарысавых.
2. -у. Драўніна гэтай расліны.
Зроблены з кіпарысу.
|| прым. кіпары́савы, -ая, -ае і кіпары́сны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ту́я, ‑і, ж.
Вечназялёнае хвойнае дрэва сямейства кіпарысавых з дробным лускападобным лісцем. [Снег] бялеў толькі пад кустамі туі і барбарысу. Карпаў.
[Грэч. thya.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ціс, ‑а і ‑у, м.
1. ‑а. Хвойнае вечназялёнае дрэва ці куст сямейства цісавых з цвёрдай буравата-чырвонай драўнінай.
2. ‑у, толькі адз. Драўніна гэтага дрэва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Кедр ’хвойнае дрэва’ (ТСБМ). Укр. кедр, рус. кедр, ст.-рус. кедръ, ст.-слав. кедръ. Стараславянскае запазычанне са ст.-грэч. κέδρος ’тс’ (Фасмер, 2, 221).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
кедр, ‑а і ‑у, м.
1. ‑а. Хвойнае вечназялёнае дрэва. Ліванскі кедр. Гімалайскі кедр. // Распаўсюджаная народная назва некаторых відаў хвоі, якія даюць ядомае насенне — арэшкі. Сібірскі кедр.
2. ‑у. Драўніна гэтага дрэва.
[Грэч. kedros.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ту́я ‘ вечназялёнае хвойнае дрэва сямейства кіпарысавых, Thuja’ (ТСБМ, Кіс., Вруб.). Праз польскую (tuja) ці рускую мову (туя), магчыма, пры пасрэдніцтве ням. Thuja ‘тс’ (Арол, 4, 124), запазычана з новалац. thuja ‘від кедра’, якое са ст.-грэч. θυία ‘від кедра з моцным араматам, які выкарыстоўваўся пры спальванні ахвяраванняў’ < ст.-грэч. θύω ‘ахвярую’ (Голуб-Ліер, 493; ЕСУМ, 5, 689).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
хво́йны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае лісце ў выглядзе іголак. Дзесяткі парод дрэў, лісцяных і хвойных, разложыстых і вастраверхіх, то шарэнгамі, то купкамі спускаліся па схілах узгоркаў да рэчкі. Хадкевіч.
2. у знач. наз. хво́йныя, ‑ых. Падклас голанасенных дрэў і кустоў, пераважна вечназялёных, у які ўваходзяць сасна, елка, кіпарыс і інш.
3. Які складаецца з раслін, што маюць іголкападобнае ці лускападобнае лісце. А за Глінішчам — пачынаецца лес, не кусты, не алешнік які, а высокі і густы хвойны лес. Марціновіч. // Які належыць хвоі, уласцівы ёй. Хвойная кара. □ Прызвычаеным рухам.. [жанчына] зняла хустку з галавы, .. асцярожна выняла з потнага дзіцячага кулачка каменьчык, прыліпшую да далонькі хвойную ігліцу. Лынькоў. Хай аддае вада балотам І лезе ў вочы хвойны дым, Мы пасля бою ў ахвоту І ў смак харчы свае ядзім. Астрэйка. // Атрыманы з драўніны або ігліцы хвоі. Хвойная мука. // Прыгатаваны з экстрактам хвоі. Хвойнае мыла.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)