ядло́вец, -ло́ўцу, м.

Хваёвы куст, радзей дрэва сямейства кіпарысавых.

|| прым. ядлаўцо́вы, -ая, -ае і ядло́ўцавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

іголкападо́бны, ‑ая, ‑ае.

Які мае форму іголкі. Іголкападобны хваёвы ліст.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хво́йный

1. (о лесе) хво́йны, хваёвы;

хво́йный лес хво́йны (хваёвы) лес, хво́йнік;

2. (прил. к хво́я) шыпу́лькавы; іглі́чны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

хво́йнік, ‑у, м.

Хваёвы лес. Угары над хвойнікам зялёным Снуюцца пчолкі з ціхім звонам. Колас. Узняўся хвойнік малады Сцяной густога бору. Лужанін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

красноле́сье ср., лес. хваёвы лес, бор, род. бо́ру м.; хво́йнік, -ку м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перава́жна, прысл.

Галоўным чынам, у большасці. Усю працу каля дому і ў хаце вяла пераважна маці. Глебка. Лес быў пераважна хваёвы — сасна, елка, піхта. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пі́хта, ‑ы, ДМ ‑хце, ж.

Вечназялёнае хваёвае дрэва, якое пашырана пераважна ў Паўночным паўшар’і. Лес быў пераважна хваёвы — сасна, елка, піхта, — густы і дзікі. Шамякін.

[Ням. Fichte — сасна.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Па́раснік ’маладыя парасткі дрэў або іншых раслін’ (ТСБМ), ’малады лес, звычайна хваёвы’ (Сл. ПЗБ). Ад парасці́ з суф. ‑нік.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сла́нік, ‑у, м.

Хмызняковае дрэва або нізкарослыя кусты, якія сцелюцца па зямлі і растуць у горнай мясцовасці і ў тундры. Трохі вышэй пачынаўся хваёвы сланік, у ім ужо можна было схавацца. Быкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Па́расля ’малады хваёвы лес’ (Сл. ПЗБ, Мат. Гом.), параслі ’малады лес’ (Сцяшк.), поросля ’высокае пясчанае месца ў лесе’ (ТС). Ад парасціраем з суф. ‑ля (параўн. Сцяцко, Афікс. наз., 54).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)