відашука́льнік, -а, мн. -і, -аў, м. (спец.).

Прыстасаванне ў фота- і кінаапаратах для вызначэння межаў здымка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

фот физ. фот, род. фо́та м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

тэлеаб’екты́ў, -ы́ва, мн. -ы́вы, -ы́ваў, м. (спец.).

Аб’ектыў фота- або кінаапарата для здымкі аддаленых аб’ектаў у буйным маштабе.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

фо́т

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. фо́т фо́ты
Р. фо́та фо́таў
фо́т
Д. фо́ту фо́там
В. фо́т фо́ты
Т. фо́там фо́тамі
М. фо́це фо́тах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

паздыма́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак.

1. каго-што. Сфатаграфаваць, адлюстраваць на фота- і кінаплёнцы ўсіх, многіх або ўсё, многае.

2. што. Стварыць (кінафільмы).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

эму́льсія, -і, ж. (спец.).

1. Вадкасць з узважанымі ў ёй часціцамі іншай вадкасці.

2. Святлоадчувальны слой на фотапласцінках, фота- і кінаплёнцы (уст.).

|| прым. эмульсі́йны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

экспано́метр, ‑а, м.

Прылада для вызначэння экспазіцыі (у 3 знач.) пры фота‑, кіназдымцы і фотакапіраванні.

[Ад лац. expono — выстаўляю і metreō — вымяраю.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

відашука́льнік, ‑а, м.

Спец. Прыстасаванне ў фота‑, кінаапаратах для назірання за становішчам прадметаў, якія здымаюцца. Рамачны відашукальнік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

замацава́льнік, ‑у, м.

Хімічны састаў для замацавання фота і кінаплёнкі пасля праяўлення, фарбы на тканіне і пад.; фіксаж.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

касе́та, -ы, ДМе́це, мн. -ы, касе́т, ж.

1. Святлонепранікальны футляр для засцярогі святлоадчувальных матэрыялаў (фота-, кінаплёнкі і пад.).

2. Стандартная па форме прылада, кантэйнер, у які змяшчаюцца якія-н. дэталі, матэрыялы.

Бомбавая к.

3. Плоская закрытая каробка для магнітафоннай стужкі.

|| прым. касе́тны, -ая, -ае.

К. магнітафон.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)