электро́нна-фатаграфі́чны
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
электро́нна-фатаграфі́чны |
электро́нна-фатаграфі́чная |
электро́нна-фатаграфі́чнае |
электро́нна-фатаграфі́чныя |
| Р. |
электро́нна-фатаграфі́чнага |
электро́нна-фатаграфі́чнай электро́нна-фатаграфі́чнае |
электро́нна-фатаграфі́чнага |
электро́нна-фатаграфі́чных |
| Д. |
электро́нна-фатаграфі́чнаму |
электро́нна-фатаграфі́чнай |
электро́нна-фатаграфі́чнаму |
электро́нна-фатаграфі́чным |
| В. |
электро́нна-фатаграфі́чны (неадуш.) электро́нна-фатаграфі́чнага (адуш.) |
электро́нна-фатаграфі́чную |
электро́нна-фатаграфі́чнае |
электро́нна-фатаграфі́чныя (неадуш.) электро́нна-фатаграфі́чных (адуш.) |
| Т. |
электро́нна-фатаграфі́чным |
электро́нна-фатаграфі́чнай электро́нна-фатаграфі́чнаю |
электро́нна-фатаграфі́чным |
электро́нна-фатаграфі́чнымі |
| М. |
электро́нна-фатаграфі́чным |
электро́нна-фатаграфі́чнай |
электро́нна-фатаграфі́чным |
электро́нна-фатаграфі́чных |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
ка́ртачка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.
Разм. Памянш.-ласк. да картка; тое, што і картка. Лексікаграфічная картачка. Фатаграфічная картачка. Уліковая картачка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фотазды́мка, ‑і, ДМ ‑мцы; Р мн. ‑мак; ж.
Фатаграфічная здымка. Аб’ектыў апарата накіраваны на шырокі экран, да якога прымацаваны фатаграфіі, малюнкі, дыяграмы. Ідзе фотаздымка. Курто.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
альбумі́навы, ‑ая, ‑ае.
Спец. Які мае адносіны да альбуміну, звязаны з альбумінам. Альбумінавы завод. Альбумінавая фатаграфічная папера. // Які прыгатаваны з альбуміну, складаецца з альбуміну. Альбумінавая мука. Альбумінавы хлеб.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фатаграфі́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да фатаграфіі (у 1 знач.). Фатаграфічная прамысловасць. // Прызначаны для фатаграфіі, які служыць для фатаграфавання. Фатаграфічная пласцінка.
2. Атрыманы пры дапамозе фатаграфавання. Фатаграфічны партрэт. □ Убранства пакоя дапаўняла ці то карціна, ці то фатаграфічны здымак старой яўрэйскай сям’і. Мурашка.
3. перан. Такі, як пры фатаграфаванні; вельмі дакладны. Сустракаюцца ў ранніх творах Чорнага элементы натуралізму. Аўтар часам з фатаграфічнай дакладнасцю перадае пэўны жыццёвы факт, здарэнне або выпадак з чалавекам. Кудраўцаў. // Вельмі дакладны, натуралістычны. Фатаграфічнае адлюстраванне рэчаіснасці.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фотака́ртка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.
Картка з фатаграфічным здымкам каго‑, чаго‑н.; фатаграфічная картка. На сценах, у рамках, віселі фотакарткі. Гамолка. На фотакартцы быў мост — вялікі, прыгожы, з фігурамі на шырокіх каменных парэнчах. Арабей.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
негаты́ў, ‑тыва, м.
Адбітак на фатаграфічнай пласцінцы (або плёнцы), на якім размеркаванне святла і ценю адваротнае сапраўднаму, а таксама фатаграфічная пласцінка (або плёнка) з такім адбіткам; проціл. пазітыў. Негатывы праяўляюцца, і карта воблачнасці адпаведная, часткі зямнога шара гатова. «Маладосць».
[Ад лац. negativum — адмоўнае.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ка́мера, -ы, мн. -ы, -мер, ж.
1. Ізаляванае памяшканне спецыяльнага прызначэння ў некаторых установах.
Дэзынфекцыйная к.
Турэмная к.
2. Закрытая прастора ў сярэдзіне якога-н. прыбора, машыны, збудавання, а таксама закрытая поласць унутры якога-н. органа.
Фатаграфічная к.
К. шлюза.
К. згарання ў рухавіку.
К. сэрца.
3. Фатаграфічны, кінематаграфічны ці тэлевізійны здымачны апарат (разм.).
Здымаць скрытай камерай.
4. Унутраная гумавая абалонка шыны, мяча, якая напаўняецца паветрам.
|| прым. ка́мерны, -ая, -ае (да 2 і 4 знач.; спец.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
пласці́нка ж., в разн. знач. пласти́нка;
металі́чная п. — металли́ческая пласти́нка;
грамафо́нная п. — граммофо́нная пласти́нка;
фатаграфі́чная п. — фотографи́ческая пласти́нка;
лістава́я п. — листова́я пласти́нка;
○ крывяны́я ~кі — кровяны́е пласти́нки;
◊ змяні́ць ~ку — смени́ть пласти́нку
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
пашто́ўка, ‑і, ДМ ‑тоўцы; Р мн. ‑товак; ж.
Паштовая картка для адкрытага пісьма; паштовая картка з якім‑н. малюнкам. [Юзік:] Напісаў я табе з дарогі адну паштоўку, ды, мусіць, яна не дайшла да цябе. Крапіва. У пралёце стаялі сталы з раскладзенымі на іх кнігамі, сшыткамі, школьнымі дзённікамі, маляўнічымі паштоўкамі. Карпаў. — Цяпер пабудаваны новы горад. Ды я магу вам паштоўкі паказаць, у мяне акурат ёсць з відамі Мінска. Арабей. // Разм. Фатаграфічная картка такога памеру. [Дошка гонару] была невялікая памерам, і фотакарткі на ёй таксама былі невялікія — звычайныя паштоўкі. Васілёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)