шафра́н, -у, м.

1. Паўднёвая травяністая расліна сямейства касачовых, а таксама рыльцы яе кветак, высушаныя і расцёртыя на парашок, якія выкарыстоўваюцца як вострая прыправа і фарбавальнік.

2. Гатунак яблыкаў.

|| прым. шафра́навы, -ая, -ае і шафра́нны, -ая, -ае (да 2 знач.).

Шафранавы або шафранны колер (аранжава-жоўты з карычневым адценнем).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

інды́га, нескл., н.

1. Фарбавальнік цёмна-сіняга колеру, які ў мінулым здабываўся з соку некаторых трапічных раслін, а цяпер атрымліваецца хімічным спосабам.

2. у знач. прым. Цёмна-сіні, кубавы. Сукенка колеру індыга.

[Ісп. indigo.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Су́рык ’мінерал, у склад якога ўваходзіць свінец’, ’мінеральная фарба чырвона-карычневага колеру’ (ТСБМ). Паводле Булыкі (Лекс. запазыч., 95), магчыма, праз рус. су́рик з грэч. συριχόν ’сірыйскі фарбавальнік’, фіксуецца з 1679 г. Аб рус. слове гл. Фасмер, 3, 806.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кра́сящий

1. прич. які́ (што) фарбу́е (малю́е);

2. прил. фарбава́льны;

кра́сящее вещество́ хим. фарбава́льнае рэ́чыва, фарбава́льнік.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

санта́л і санда́л 1, ‑а і ‑у, м.

1. ‑а. Вечназялёнае трапічнае дрэва сямейства сандалавых (санталавых). / ‑у; у знач. зб. Набіраць сандалу.

2. ‑у; толькі адз. Драўніна гэтага дрэва, багатая на эфірныя алеі.

3. ‑у. Крышталічнае рэчыва з сандалавай драўніны.

4. ‑у. Фарбавальнік, які здабываюць з драўніны розных дрэў (пераважна з так званых чырвоных).

[Грэч. santalon; арабск. sandal.]

санда́л 2, ‑а, м.

Уст. Невялікае судна, якім карысталіся цюркскія народы Прычарнамор’я.

[Тур. sandal — шырокая лодка.]

санда́л 3, ‑а, м.

Прыстасаванне для абагравання жылля ў народаў Усходу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шафра́н, ‑у, м.

1. Культурная расліна сямейства касачовых з лінейным вузкім лісцем і сінявата-фіялетавымі кветкамі; крокус.

2. зб. Высушаныя рыльцы кветак гэтай расліны, якія выкарыстоўваюцца як вострая прыправа, як фарбавальнік харчовых прадуктаў у аранжава-жоўты колер, а таксама прымяняюцца ў парфюмерыі. Масла было такое духмянае і прыгожае з выгляду, што кабеты суседскія, пабачыўшы яго, казалі маёй маме: — Не хочаш праўду сказаць, ты яго шафранам падфарбоўваеш. Дубоўка.

3. Гатунак яблыкаў. Празрысты наліў, васковы шафран, зялёная пуцінка, рабрыстая буйная антонаўка, цёмна-чырвоная «цыганка» і іншыя гатункі яблык.. так густа ўсыпалі галіны, што амаль кожную з іх падтрымлівала падпора. Шамякін.

[Араб. za'frān.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сурма́1 ’хімічны элемент’, ’чорная фарба для валасоў, броваў і пад.’, сурмі́ць ’фарбаваць сурмой’ (ТСБМ). Праз рус. сурьма ’тс’ з цюркскіх моў, параўн. тур., крым.-тат. sürmä ’сурма’ ад sürфарбавальнік’, тат. sørmä ’сурма’; гл. Фасмер, 3, 809 (з літ-рай). У народнай мове не распаўсюджана, параўн. іншыя назвы: антымон ’сурма’ (Некр. і Байк.), антымонія ’тс’ (Ласт.), параўн. таксама анцімонія, гл.

Сурма́2 ’старажытны народны музычны інструмент у выглядзе доўгай драўлянай трубы’ (ТСБМ), су́рма ’духавая труба’ (ЭШ), ’морда’ (Сл. рэг. лекс.), сурма́ч ’сігналіст, які падае сігнал сурмою, грае на сурме, трубач’ (ТСБМ), ст.-бел. сурма ’духавы музычны інструмент’ (Ст.-бел. лексікон), сурмач ’трубач’ (там жа). Укр. сурма́, рус. сурна́ ’тс’, славац. surma, surmita ’труба пастухоў авец’. Бел. сурма запазычана ў сярэдзіне XVII ст. са ст.-польск. surma (XVI ст.), якое праз тур. surna з пярс. sūmāj ’святочная флейта’ (Булыка, Лекс. запазыч., 167). Гл. таксама ЕСУМ, 5, 480; Брукнер, 526; SWO, 714.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)