інтэрпрэта́цыя, ‑і, ж.
Кніжн. Тлумачэнне, раскрыццё сэнсу чаго‑н. Інтэрпрэтацыя закона. Інтэрпрэтацыя тэксту. Інтэрпрэтацыя абрадавага фальклору. // Творчае раскрыццё вобраза або музычнага твора выканаўцам. Янка Купала дасягаў большага майстэрства перакладу, калі спалучаў пераклад з сваёй паэтычнай інтэрпрэтацыяй. Палітыка.
[Ад лац. interpretatio — растлумачванне.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абыхо́д, ‑у, М ‑дзе, м.
1. Тое, што і абход (у 1, 2 знач.).
2. Тое, што і абыходак (у 1, 3 знач.). «Спатканне» — адзін сярод тых вершаў Танка, якія, вырасшы на глебе падпольнай літаратуры і фальклору, самі ўвайшлі ў вусны мастацкі абыход працоўных былой Заходняй Беларусі. У. Калеснік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
уду́мны, ‑ая, ‑ае.
Разм. Тое, што і удумлівы (у 1 знач.). Удумныя адносіны Купалы да фальклору .. пачыналіся якраз з пераасэнсавання народна-песенных сюжэтаў і матываў. Лойка. / у паэт. ужыв. З Масквы, з Крамля хадою ўдумнай, Усенароднай, чалавечай, Праз поле, поплавы, буруны Ідзе, таварышы, камуна На свеце шчасце ўвекавечыць! Купала.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
трансфарма́цыя 1, ‑і, ж.
1. Спец. Пераўтварэнне электрычнага току пры дапамозе трансфарматара.
2. Кніжн. Пераўтварэнне, ператварэнне, відазмяненне. Трансфармацыя мастацкіх вобразаў. □ Беларуская проза рабіла свае першыя крокі,.. выкарыстоўваючы .. паэтычную трансфармацыю фальклору. «Полымя».
[Лац. transformatio.]
трансфарма́цыя 2, ‑і, ж.
Тэатральны або цыркавы номер, заснаваны на хуткім пераўвасабленні артыста, змене касцюма, грыма, парыка і пад.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бай 1, бая, м.
У дарэвалюцыйны час у Сярэдняй Азіі — буйны землеўладальнік; багач. Ён [Джамбул] калісьці дзяўчыну-красуню кахаў, Тлусты бай яго ластаўку сілай забраў. Панчанка.
бай 2, бая, м.
Разм.
1. Міфічная істота дзіцячага фальклору, якая расказвае байкі, казкі. Бег бай па сцяне ў чырвоным жупане. З нар.
2. Гаварун, пустамеля.
3. Пагалоска, паданне. Ходзіць вецер долам Лёгкаю паходкай І вядзе свой бай. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
насле́даваць, ‑дую, ‑дуеш, ‑дуе; зак. і незак.
1. што. Атрымаць (атрымліваць) у спадчыну якія‑н. уласцівасці, якасці бацькоў, продкаў. Паэт [М. Багдановіч] наследаваў многія рысы свайго характару ад маці, Марыі Афанасьеўны. Майхровіч.
2. толькі незак., што і каму-чаму. Быць прадаўжальнікам якой‑н. дзейнасці, традыцый. Паэма «Хлеб» наследуе традыцыі народна-песеннай лірыкі, паэтыку фальклору, схільную да ўзбуйнення вобраза. Гіст. бел. сав. літ. Паэтызацыя чалавечай працы — гэта адна з лепшых традыцый рускай і беларускай літаратуры, якой наследуе М. Лынькоў. Пшыркоў. // Браць што‑н. за ўзор. У «Сказе пра Вяля».. [М. Танк] сапраўды наследуе былінны верш. У. Калеснік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Пы́пла 1 ’цяльпук, непаваротлівы, павольны ў дзеянні чалавек’ (Бяльк.), ’няўмека’ (Юрч.), пыпля ’маруда, нерашучы чалавек’ (Нас.). Меркаванні пра балтыйскае паходжанне пы́пля ’маруда’ (Байк. і Некр.) з пят. рірёіе ’penis’ (Блесэ, SB, 5, 18–19) ці з літ. pyplys ’плакса; дзіцяня’ (ад pypti ’пішчаць’, Лаўчутэ, Балтизмы, 72) патрабуюць дадатковага абгрунтавання. Нельга разглядаць асобна ад пыпліць ’дрэнна рабіць’, параўн. у запісах фальклору: А сваттюхпы пыплёхи / Пыплють, пыплють, ну ултѣють /А нам сказать ня сміють (віц.).
◎ Пы́пла 2 (пыпло) ’ціпун у птушак’ (Нас.). Да пы́пець (гл.), магчыма, збліжанае з гукаперайманнем, якое перадае адпаведны характар гукаў пры хваробе, параўн. чэш. гірай ’выдаваць голас пры хваробе ціпун (пра курэй)’; pipati ’пікаць, пішчаць’, славен. гірай ’дакранацца’, pipati ’торкаць, калупацца ў зубах’; балг. фъфля ’прышапётваць, чапляць кончыкам языка зубы пры размове’ і пад., што дае падставы бачыць у названым слове няпоўнае падваенне кораня. Гл. наступнае слова.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
самкну́цца, ‑нецца; зак.
1. Зблізіўшыся, даткнуцца; злучыцца. Кантакты самкнуліся. // Згусціцца, стаць шчыльным. Краска змоўкла, а ў разоры Мрок гусцей самкнуўся. Колас. Неба чорнай беспрасветнасцю самкнулася з гарамі. Быкаў.
2. перан. Злучыцца, згуртавацца, стварыць адно цэлае. Рады пралетарыяту павінны самкнуцца яшчэ цясней і даць у гэтай барацьбе ўзор арганізаванасці і дысцыпліны. Ленін. У сваіх мэтанакіраваных адносінах да фальклору Купала і Багдановіч самкнуліся, хоць пачыналі з тыпалагічна розных сувязей з ім. Лойка. // Акружыўшы з усіх бакоў, злучыцца. Ракеты егерам рассыпаліся наўкол. Па іх мы бачылі, як самкнулася кола вакол нас. Няхай.
3. Заплюшчыцца, стуліцца (пра вочы, губы і пад.). Вочы мне з часам самкнуцца, Жвір мяне ўхутае цвёрды, Жыць між людзей застануцца Песня і Леніна ордэн. Купала. [Алена] адразу задумалася. Твар стаў строгі, прыпухлыя вусны самкнуліся. Ваданосаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ціка́васць, ‑і, ж.
1. Уласцівасць цікавага.
2. Павышаная пільная ўвага да каго‑, чаго‑н. Жывейшая цікавасць да фальклору ў Купалы падтрымлівалася на працягу ўсяго жыцця. Шкраба. Сцёпка гаварыў так проста і разумна, што яго слухалі з вялікай цікавасцю. Колас. З цікавасцю разглядаем мы вялізную магутную птушку. В. Вольскі. // Важнасць, значэнне чаго‑н. [Багуцкі:] — Для камандавання Чырвонай Арміі такія дакументы маюць не малую цікавасць. Па іх адразу відаць, дзе, на якіх участках у немцаў слаба. Лынькоў. [Хлопцы] заспяшалі як мага хутчэй ад чыгункі, якая ў гэту ноч ужо не ўяўляла для іх ніякай цікавасці. Шахавец.
3. Жаданне даведацца пра каго‑, што‑н.; цікаўнасць. Цікавасць гаспадыні была здаволена. Гартны. Праціснулася Ганна бліжэй к хаце, цікавасць брала, — што скажа яна [незнаёмая жанчына], калі гаворыць, што не так жыць трэба. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ві́дны, ‑ая, ‑ае.
1. Значны, важны, прыкметны. Віднае службовае становішча. □ У багатай спадчыне нашага нацыянальнага фальклору віднае месца займаюць казкі. Пшыркоў. // Выдатны, вядомы. Відны вучоны. □ У горадзе.. прозвішча [трэнера] ведалі, як ведаюць прозвішча віднага ўрача, адваката альбо інжынера. Карпюк.
2. Рослы, статны, самавіты. Кібрык відны хлопец — шыракаплечы, высокі, прыгожы з твару. Шыцік.
•••
На (самым) відным месцы гл. месца.
відны́, ‑а́я, ‑о́е; відзён, відна́, відно́; мн. відны́.
1. толькі поўн. ф. Добра асветлены, не цёмны; светлы. Якая ўчора была відная ноч, такая сёння цёмная. Кулакоўскі.
2. пераважна кар. ф. Даступны зроку, бачны. Відны лясы, і сцежкі, і дарогі, Шатры дубоў і рэчак абалонь. Колас. Дом.. пад цынкавай бляхай відзён быў здалёку, адкуль бы ні пад’язджаў да Чыжэвічаў. Чарнышэвіч. // Прыкметны. [Шэмет] прайшоў па .. [палянцы] у адзін, у другі бок, памераў яе крокамі і на самай відной сасёнцы зрабіў сякерай зарубку. Лобан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)