фала́нга 1, ‑і, ДМ ‑нзе, ж.

1. Баявы парадак пяхоты і конніцы ў старажытных грэкаў, шчыльна самкнуты строй з некалькіх шарэнгаў.

2. перан. Кніжн. Рад, шарэнга каго‑, чаго‑н. Без канца доўгая фаланга чаўноў і лодак упіраецца ў бераг вострымі насамі. Колас.

3. Вялікая абшчына, камуна (у сацыяльным утапічным вучэнні фур’ерыстаў).

4. Іспанская фашысцкая партыя.

[Грэч. phalanx.]

фала́нга 2, ‑і, ДМ ‑нзе, ж.

У анатоміі кожная з трох кароткіх трубчастых костачак пальца.

[Грэч. phalanx.]

фала́нга 3, ‑і, ДМ ‑нзе, ж.

Ядавітая жывёліна класа павукападобных.

[Грэч. phalanx.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

но́гцевы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да ногця. Ногцевая фаланга.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пазногаць ’ногаць’ (ТСБМ, Яруш., Шат., Сцяшк. МГ, Сл. ПЗБ, Інстр. I), пазно́каць ’тс’ (Нас.). Агульнаслав. і праслав.: рус. пазно́гть, пазно́ктьфаланга пальца, на якой расце ногаць’, укр. пагні́сть, родн. скл. пагно́стя, ст.-рус. пазногъть, ст.-слав. пазногъть, пазнегъть, польск. poznogieć, paznokieć і г. д.; праслав. paz‑nogъtь. З прыстаўкі paz‑ і nogъtь (Праабражэнскі, 1, 610; Брукнер, 400; Фасмер, 3, 186).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Локаць1, локець, лы́коть ’сустаў, месца згібу рукі’ (ТСБМ, Бяльк., Сл. Брэс., Шат., Яруш., Сцяшк., Ян., Сл. ПЗБ), хойн. локець, арш. локъць, крыч., ушац. локыць, бяроз. локоть (КЭС), лу́коць, лі́коць (Дразд.), лу͡окоть (Бес.), локець (ТС; хойн., Шатал.). Укр. ло́коть, лі́коть, ло́кіть, жытом. ло́хот, рус. ло́коть, ст.-рус. локъть; польск. łokieć, okieć, łochieć, каш. łokc, палаб. lütʼėt, н.-луж. łokś, в.-луж. łochć, чэш. loket, славац. lakeť, lokeť, lacheť, locheť, усх. lo̬kec; славен. laket, lakȃt, прэкмур. lakèt, усх.-штыр. láketсерб.-харв. ла̑кат, дуброўн., чарнаг. ла̏кат; макед. лакот, lokutʼ, lъchtʼ, лъftʼ(ót), балг. лакът, радоп. ла́кать, ст.-слав. лакъть. Прасл. olkъtь, olkъte ’згіб рукі, сустаў у згібе рукі’ з асновай на ‑u, да якой у прасл. мове дадавалася ‑t (як у лац., параўн. cap‑ut, ‑ut‑i‑s). Суф. ‑ъt (∼ балт. ‑ut‑a‑s, ‑ut‑i‑s) ужываецца і ў іншых слав. саматычных назвах: бел. пазногаць, рус. коготь, польск. kłykieć ’мышчалкі’, ’другая фаланга пальцаў’. І.‑е. адпаведнікі: літ. uolektìs ’локаць — мера даўжыні’, лат. uôlekts ’тс’, лат. elks ’локаць’, ’перадплечча’, ст.-прус. woltis ’тс’, а таксама балт. адпаведнікі з пашыранай асновай на ‑n: ст.-прус. alkunis ’локаць’, літ. elkū́, alkū́ ’перадплечча’, ’паварот ракі, вуліцы’, лат. ę̀lkuone ’локаць’, ę̀lkuons, ę̀lkuonis ’згіб’ і іншыя: ст.-грэч. ὠλένη ’локаць’, але ἄλαξ πῆχυς (у Гесіхія), лац. ulna, ст.-ірл. uilenn, гоц. aleina, ст.-в.-ням. elina, алб. llerë, ст.-інд. aratniṣ, авест. arəϑna ’локаць’, арм. ołn ’хрыбетны’, olok​c ’галёнка, вялікая галёначная косць’. Да і.-е. *el‑, *ol‑ ’згінаць, гнуць’ (Фасмер, 2, 514; Слаўскі, 5, 154–158; Скок, 2, 263–264). Сюды ж локаць, локыть, локець ’мера даўжыні 65 см, ад кісці рукі да локця’ (Гарэц., Бес., Мал., Шат., Уладз., Ян., Нас., Сцяшк.), лун. ’даўжыня ў 0,5 м’ (Шатал.), ’мера даўжыні на выцягнутую руку’ (Нас.), ’мера даўжыні ў 3/4 аршыну’ (паўд.-усх., КЭС).

Локаць2 ’прагна піць’ (Крыў., Дзіс.). Да лкаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)