Выго́да ’камфорт’ (БРС, Байк. і Некр.); ’зручнасць, утульнасць, спакой’ (Гарэц.); ’дастатак, задавальненне’ (КЭС, лаг.); ’прыволле, добрыя ўмовы’ (Цых.), выго́ддзе ’прывольнасць, зручнасць’ (Гарэц., Шат., Байк. і Некр.), выго́дна ’прывольна’ (Гарэц., Байк. і Некр.). Параўн. формы з іншым націскам: рус. выгода, укр. ви́года ’зручнасць, утульнасць, спакой’; выгі́ддя ’зручнасць, прыволле’, польск. wygoda ’зручнасць, камфорт; задавальненне патрэб’. Ад вы́гадзіць ’дагадзіць, дапасаваць’; параўн. гадзі́ць ’мірыць, дастасоўваць’, параўн. рус. уго́дье ’паша, прыволле’, геаграфія і націск, магчыма, сведчаць пра запазычанне з польск. wygoda, параўн. з іншым націскам: вы́гада (гл.), а таксама выгода (Федар. 4).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
камфо́рт, ‑у, М ‑рце, м.
Сукупнасць бытавых выгод, зручнасцей; утульнасць. — Кожны шпіталь па сваёй утульнасці, камфорту павінен быць падобным на лепшыя санаторыі. Лынькоў. [Пётр Андрэевіч] Мельнік любіў камфорт і не шкадаваў ні грошай, ні стараннасці, каб стварыць яго для сябе. Гамолка.
[Англ. comfort.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дабрыня́, ‑і, ж.
Разм.
1. Тое, што і дабрата (у 1 знач.). Іскра ў цемры згасала. І тут мне здалося: Ты ішоў да мяне з дабрынёй і адвагай. Караткевіч.
2. Утульнасць, раскоша, прыемнасць. — Эх, і дабрыня ж на сене ў цябе, дзядзька Анішчык. Мурашка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сты́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Вытрыманы ў адным якім‑н. стылі (у 1, 3 знач.). Стыльны гарнітур. Стыльнае адзенне. □ Пушысты дыван на паркетнай падлозе, стыльная, пад чырвонае дрэва, мэбля, мяккія ложкі са свежай бялізнай і ўзорыстымі атласнымі пакрываламі, чысціня, утульнасць — што больш трэба! Хадкевіч.
2. Разм. Такі, як у стылягі, уласцівы яму; занадта модны. Стыльны выгляд.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
уту́лак, ‑лку, м.
Абл. Добраўпарадкаванасць жылля, быту; утульнасць. Утулку тут было болей, адчуваўся парадак і гаспадарскі спрыт: з трох бакоў двор абступілі будынкі — хата, хлеў, нейкая лёгкая паветка; у двары пры баку стаялі сані з рэштаю сена ў рэзгінах — пэўнае сведчанне таго, што гаспадар дома. Быкаў. Венскія крэслы ад сцяны.. былі перастаўлены да стала. І адразу пакой набыў нейкі адметны выгляд і ўтулак, ён як бы пашырэў, параскашнеў. Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)