Восто́чный г.п. Усхо́дні, -няга м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зурна́, -ы́, мн. зу́рны і (з ліч. 2, 3, 4) зурны́, -аў, ж.

Усходні духавы музычны інструмент у выглядзе ражка ці жалейкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шарбе́т, -у, Ме́це, м.

1. Усходні фруктовы прахаладжальны напітак.

2. Салодкая густая маса з фруктаў, кавы або шакаладу з цукрам, часта з арэхамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

арыента́льны, ‑ая, ‑ае.

Характэрны для краін Усходу; усходні. Арыентальны стыль у выяўленчым мастацтве.

[Лац. orientalis — усходні.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раха́т-луку́м, ‑у, м.

Усходні ласунак з цукру, мукі і крухмалу з арэхамі і міндалем.

[Цюрк.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

арыенталі́зм, ‑у, м.

Кніжн.

1. Вывучэнне Усходу, захапленне Усходам, яго культурай.

2. Усходні, арыентальны характар, адценне чаго‑н. Арыенталізм стылю.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зурна́, ‑ы, ж.

Усходні духавы музычны інструмент у выглядзе ражка ці жалейкі. На лепшай зурне ў чайхане Вас прывітаюць там. Броўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чына́ра, ‑ы, ж.

Дрэва сямейства платанавых; усходні платан. Ах, якая пагода Для купання, загару! Ні расы на чынарах, Ні туману, ні хмары! Танк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

захо́дні, ‑яя, ‑яе.

1. Які знаходзіцца на захадзе, які ідзе з захаду, проціл. усходні. Заходняя частка краіны. Заходні напрамак. Заходні вецер.

2. Які мае адносіны да Захаду. Заходняя культура. Заходняя мода.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шарбе́т, ‑у, М ‑беце, м.

1. Усходні фруктовы прахаладжальны напітак.

2. Густая салодкая маса, прыгатаваная з фруктаў, кавы або шакаладу з цукрам, часта з арэхамі.

3. Малочная пахучая памадка розных колераў з драблёнымі арэхамі.

[Араб.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)