устурбава́ць, ‑бую, ‑буеш, ‑буе; зак., каго.

Прывесці ў стан непакою, усхваляваць, устрывожыць. Сама па сабе спрэчка паміж хлопцамі і дзяўчатамі Іваненку не ўстурбавала: паспрачаюцца — памірацца. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

апячы́, апяку́, апячэ́ш, апячэ́; апячо́м, апечаце́, апяку́ць; апёк, апякла́, -ло́; апячы́; апе́чаны; зак., каго-што.

1. Агнём або чым-н. гарачым, едкім, пякучым і інш. пашкодзіць скуру; абпаліць, прычыніць боль.

А. руку.

А. крапівой ногі.

2. перан. Уразіць, усхваляваць.

Рэзкае слова апякло сэрца.

|| незак. апяка́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

усхвалява́ны

1. прич. взволно́ванный;

2. прич. взволно́ванный; возбуждённый; смущённый;

1, 2 см. усхвалява́ць;

3. прил. взволно́ванный; возбуждённый; смущённый

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

взмути́ть сов.

1. ускаламу́ціць, скаламу́ціць, замуці́ць, змуці́ць;

2. перен. (встревожить, взволновать) прост. устрыво́жыць, усхвалява́ць, збянтэ́жыць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

узвінці́ць, ‑вінчу, ‑вінціш, ‑вінціць; зак., каго-што.

1. Разм. Прывесці ў стан нервовага ўзбуджэння; усхваляваць, раззлаваць. Узвінціць субяседніка. Узвінціць нервы.

2. Рэзка павялічыць выраб зброі; прыняць крутыя меры да павелічэння ўзбраення. Узвінціць гонку ўзбраення.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

узнепако́іць, ‑кою, ‑коіш, ‑коіць; зак., каго.

Разм. Выклікаць у кім‑н. трывогу, непакой; усхваляваць. Мне было незразумела.., чаму гэтыя на выгляд звычайныя птушкі так узнепакоілі маіх сябрукоў. Аляхновіч. // перан. Парушыць спакой; прывесці ў рух. [Ганна:] — Не, Антоне! Мае суседкі старэнькія, рана спаць кладуцца, Яшчэ ўзнепакоім. Дубоўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сму́та ‘мяцеж, паўстанне, беспарадак’, ‘душэўнае замяшанне, трывога, хваляванне’ (ТСБМ, Нас., Бяльк.), ‘смутак, сум’ (Нас., Шымк. Собр., Бяльк.), смут ‘тс’ (Бяльк.). Укр. сму́та ‘сум, журба; закалот, рокат, хваляванне’, рус. сму́та ‘мяцеж, сумятня, разруха; замяшанне, хваляванне’, стараж.-рус. съмутъ ‘сарамлівасць, хваляванне’, славац. smut, smuta ‘сум, журба’, серб.-харв. сму̏та ‘завіруха’, балг. смут ‘бунт, беспарадкі; сумятня’, макед. смут ‘бунт, беспарадкі; сумятня, разгубленасць’. Прасл. *sъmǫta < *sъmǫtiti, параўн. ст.-слав. съмѫтитиусхваляваць, узбурыць, збянтэжыць’. Да муціць, гл. (Фасмер, 3, 694; ЕСУМ, 5, 331).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

зачапі́ць, -чаплю́, -чэ́піш, -чэ́піць; -чэ́плены; зак., каго-што.

1. Захапіць, паддзець, каб прыцягнуць да сябе або злучыць з чым-н.

З. вядро на крук.

З. бервяно бусаком.

2. Выпадкова закрануць пры руху.

З. воссю за вугал.

3. перан. Усхваляваць, абудзіць якое-н. пачуццё; зняважыць чые-н. пачуцці.

З. за жывое.

З. самалюбства.

4. Пачаць гаворку з кім-н., сказаць каму-н. што-н.; закрануць у размове што-н.

Я не рада, што яе зачапіла.

З. дзяўчыну ў гаворцы.

|| незак. зачэ́пліваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

скалану́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; -ну́ты; зак.

1. каго-што. Прымусіць здрыгануцца, страсянуцца.

С. грушу.

Вецер скалануў дзверы.

Машыну скаланула на калдобіне (безас.).

2. што. Перамяшаць часцінкі вадкасці, страсянуўшы пасудзіну.

С. квас.

3. безас., каго-што. Перакрывіць, перасмыкнуць (пра сутаргавы рух).

Ад холаду яго скаланула.

4. перан., каго-што. Ахапіць, авалодаць (пра пачуцці, думкі); моцна ўзрушыць, усхваляваць.

Жаль скалануў сэрца маці.

5. перан., каго (што). Вымусіць каго-н. аддаць што-н. (разм.).

Калі скаланём, дык аддасць.

|| незак. скалана́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

скаламу́ціць, ‑мучу, ‑муціш, ‑муціць; зак., што.

1. Зрабіць мутным, узбоўтаным. — Ах! — даўбешкаю махнуў, Цэліўся па палі. Але міма дзеўбануў, Скаламуціў хвалі. Калачынскі. // перан. Зрабіць няясным, заблытаным. [Тэатр] вытузаў сілу, разблытаў нервы, скаламуціў жыццё... Гартны.

2. перан. Вывесці са стану спакою; устрывожыць, усхваляваць.

•••

Вады не скаламуціць — тое, што і вады не замуціць. А вось і сам Стафан з маладымі, але густаватымі ўжо вусамі — ціхі, вады не скаламуціць. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)