этымалагіза́цыя, ‑і, ж.
Устанаўленне этымалогіі якога‑н. слова.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
водруже́ние устанаўле́нне, -ння ср., узніма́нне, -ння ср.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
стандартыза́цыя, -і, ж.
1. Устанаўленне адзіных абавязковых стандартаў на што-н.
С. вырабаў лёгкай прамысловасці.
2. перан. Адсутнасць, знікненне ў чым-н. арыгінальнасці; шаблоннасць, трафарэтнасць.
С. думак.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
цукраме́трыя, ‑і, ж.
Устанаўленне працэнта цукру або цукрыстых рэчываў у растворах.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
храналагіза́цыя, ‑і, ж.
Кніжн. Устанаўленне часу існавання чаго‑н. Храналагізацыя бронзавага веку.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
апазна́нне, ‑я, н.
Устанаўленне тоеснасці асобы, рэчы або прадмета па пэўных прыкметах і асаблівасцях.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Канстыту́цыя ’асноўны закон дзяржавы’, ’будова арганізма, склад цела’ (ТСБМ) кансцітуцыя (Яруш.). Ст.-бел. конституция, констытуция, констытуцыя ’укладанне, устанаўленне’ (XVI ст.), са ст.-польск. konstytucja, якое з лац. cōnstitūtiō ’устанаўленне’, ’арганізацыя, стан’ (Слаўскі, 2, 431; Булыка, Запаз., 167).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
стандартыза́цыя, ‑і, ж.
1. Устанаўленне адзіных абавязковых стандартаў на што‑н. Стандартызацыя дэталей. Стандартызацыя тавараў. □ У XIX ст. усталёўваецца пэўная стандартызацыя драўляных канструкцый і форм. «Помнікі». // Устанаўленне аднастайных, тыпавых форм арганізацыі. Стандартызацыя праектаў будаўніцтва.
2. перан. Адсутнасць, знікненне ў кім‑, чым‑н. арыгінальнасці, індывідуальных асаблівасцей; шаблоннасць, трафарэтнасць. Стандартызацыя мыслення.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тэрмарэгулява́нне, ‑я, н.
1. Спец. Устанаўленне і падтрыманне тэмпературы ў аднаведнасці з зададзеным рэжымам.
2. Тое, што і тэрмарэгуляцыя.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прэдыка́цыя, ‑і, ж.
1. У логіцы — вызначэнне, раскрыццё зместу суб’екта прэдыкатам.
2. У граматыцы — устанаўленне прэдыкатыўнай сувязі паміж членамі сказа.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)