ускладне́нне ср.
1. усложне́ние;
2. осложне́ние; усложне́ние;
1, 2 см. ускладні́ць
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ускладня́ць несов.
1. (делать более сложным) усложня́ть;
2. (делать более трудным) осложня́ть; усложня́ть;
1, 2 см. ускладні́ць
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
заблы́таць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
1. У беспарадку пераплесці, перавіць, зблытаць (ніткі, валасы і пад.). Заблытаць ніткі. □ [Алесь] ледзь адвязаў вяроўку ад Патапчыкавага воза, заблытаў яе, потым доўга разблытваў. Чарнышэвіч.
2. перан. Увесці ў зман, збіць з толку. Коціцца плётка ад хаты да хаты, намотваецца ў кожнай хаце што-небудзь новае на яе. Расце клубок, павялічваецца, пагражае заблытаць .. Надзю. Галавач.
3. Зрабіць цяжкім для разумення, ускладніць. Заблытаць справу. // Дапусціць многа памылак, недакладнасцей. Заблытаць разлікі.
4. Разм. Уцягнуць каго‑н. у якую‑н. непрыемнага справу. Заблытаць у непрыемную гісторыю.
•••
Заблытаць сляды — змяніўшы напрамак руху, збіць са следу, прымусіць згубіць след. Каб заблытаць след,.. [Саша] крута павярнуў налева, міма руін. Новікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
затрудни́ть сов. абцяжа́рыць; (сделать трудным) зрабі́ць ця́жкім (цяжкава́тым); (осложнить) ускладні́ць; (помешать) перашко́дзіць; (поставить в затруднительное положение) паста́віць у ця́жкае стано́вішча; (быть, сделать трудным) быць (зрабі́ць) ця́жкім (цяжкава́тым); (причинить беспокойство) нарабі́ць кло́пату (турбо́т); (обеспокоить) патурбава́ць; см. затрудня́ть;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)