дэпута́т, ‑а, М ‑таце, м.
1. Выбарны прадстаўнік, член выбарнай дзяржаўнай установы. Дэпутат Вярхоўнага Савета. Дэпутат сельсавета.
2. Выбраная або прызначаная асоба, упаўнаважаная выконваць якое‑н. даручэнне. Сцяпана выбралі дэпутатам і адправілі яго да настаўніка. Колас.
[Лац. deputatus.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́барны, ‑ая, ‑ае.
1. Які замяшчаецца шляхам выбараў. Выбарная пасада. Выбарныя органы.
2. Абраны на якую‑н. пасаду галасаваннем. Выбарныя асобы. // у знач. наз. вы́барны, ‑ага, м. Асоба, упаўнаважаная прыняць удзел у непрамых выбарах. Савет выбарных.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
упаўнава́жаны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад упаўнаважыць.
2. у знач. наз. упаўнава́жаны, ‑ага, м.; упаўнава́жаная, ‑ай, ж. Афіцыйная асоба, якая дзейнічае на падставе якіх‑н. паўнамоцтваў. [Андрыян Цітавіч] ужо амаль не стыкаўся дома: то ўпаўнаважаным ехаў у калгас, то дакладчыкам... Марціновіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рэвізо́р, ‑а, м.
1. Службовая асоба, упаўнаважаная рабіць рэвізію (у 1 знач.). — Мы парушаем самыя элементарныя правілы касавай дысцыпліны і любы талковы рэвізор нам можа здорава ўсыпаць. Скрыган.
2. Кантралёр у асобных галінах чыгуначнай справы. Рэвізор спрытна шчоўкнуў кампосцерам, вярнуў білет і гэтак жа спрытна і моўчкі працягнуў зноў руку. Адамчык.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дыплама́т, ‑а, М ‑маце, м.
1. Службовая асоба, упаўнаважаная ўрадам для зносін, перагавораў з замежнымі дзяржавамі. Нашых дыпламатам трэба было прыкласці нямала сіл, энергіі і вытрымкі, каб паказаць міжнародныя падзеі ў іх сапраўдным святле. Новікаў. Сын працуе дыпламатам у адной заакіянскай краіне, дачка ў горадзе метэаролагам. Дуброўскі.
2. перан. Чалавек, які тонка і ўмела вядзе сябе з іншымі людзьмі для дасягнення якой‑н. мэты. Лабановіч маўчаў, слухаў гэтага дыпламата і спрытнага чалавека. Колас. — Аднак дыплама-ат! — пакруціў галавой Жданковіч. Размова ажывілася, зрабілася больш простай і непасрэднай. Шамякін.
[Фр. diplomate.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)