Патха́нняунушэнне’ (горац., Яруш.). Утворана ад той жа асновы, што і блізкае па значэнню натхнённе < яа‑тх‑няць (гл.) < прасл. -dbxngti. Так серб.-харв. надахнуйвати азначае ’ўнушаць’ і ’натхняць’, а літ. ijzvepimas -- ’унушэнне’ і ’натхненне’. Прыстаўка па‑, магчыма, ад лексемы павучанне (< ст.-рус. по‑ученин), блізкай семантычна да патхання.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

самападма́н, ‑у, м.

Унушэнне сабе таго, што не адпавядае сапраўднасці; падман самога сябе. Самападман і звязаная, з ім пэўная пераацэнка сваёй уласнай асобы, вагі свайго «я» — вось чым смешны для нас Пытляваны. Усікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Інсты́нкт ’неўсвядомленая цяга, імкненне да чаго-н.’, ’чуццё, прадчуванне чаго-н.’ (ТСБМ), инсты́ктунушэнне’, ’цяга, унутранае пабуджэнне’ (Нас.). Ст.-бел. инстинктъ, инстиктъ, инстынктъ ’пабуджэнне, чуццё’ (1620 г.) (Булыка, Лекс. запазыч., 136; Гіст. лекс., 108). Запазычанне з лац. instinctus ’пабуджэнне’ праз польск. instynkt (XVII ст.). Рус. инсти́нкт у XVIII ст. праз нямецкую (Фасмер, 2, 135; Шанскі, 2, I, 87). Памылковае дапушчэнне аб запазычанні з рус. у пачатку XX ст. (Гіст. лекс., 252, 272; Крукоўскі, Уплыў, 77), паколькі слова зафіксавана ў ст.-бел. мове і лексікаграфічных крыніцах XIX ст., аднак замацаванне слова ў навуковай тэрміналогіі адбылося, безумоўна, пад рускім уплывам; параўн. таксама націск.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

внуше́ние ср.

1. выкліка́нне, -ння ср.; усяле́нне, -ння ср., пасяле́нне, -ння ср., нада́нне, -ння ср.; навява́нне, -ння ср.; см. внуша́ть 1;

2. (наущение) намо́ва, -вы ж., намаўле́нне, -ння ср.; (уговор) угаво́р, -ру м.; (совет) пара́да, -ды ж.;

он де́йствует по внуше́нию прия́телей ён дзе́йнічае па намо́ве пры́яцеляў;

она́ не слу́шалась внуше́ний яна́ не слу́халася пара́д (угаво́раў);

3. (выговор) вымо́ва, -вы ж.; (напоминание) напамі́нак, -нку м.;

сде́лать стро́гое внуше́ние зрабі́ць стро́гую вымо́ву (стро́гі напамі́нак);

4. унушэ́нне, -ння ср.; (гипноз) гіпно́з, -зу м.;

ма́ссовое внуше́ние ма́савы гіпно́з;

лечи́ть внуше́нием лячы́ць унушэ́ннем (гіпно́зам);

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)