ума́званне, ‑я, н.

Дзеянне паводле дзеясл. умазваць — умазаць (у 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ума́зка, ‑і, ДМ ‑зцы, ж.

Дзеянне паводле дзеясл. умазваць — умазаць (у 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ума́зать сов., прост.

1. (промазать) вы́мазаць, мног. павыма́зваць, ума́заць, мног. паўма́зваць;

2. (запачкать) вы́мазаць, мног. павыма́зваць, ума́заць, мног. паўма́зваць, запэ́цкаць, мног. пазапэ́цкваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

уке́ўзаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Разм. Упэцкаць, запэцкаць, умазаць у што‑н. Укеўзаць касцюм у дзёгаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вма́зать сов. ума́заць, мног. паўма́зваць; (вмуровать) умурава́ць, мног. паўмуро́ўваць; (стекло) прыкітава́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паўма́зваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Умазаць, замазаць усё, многае або ўсіх, многіх. Паўмазваць кручкі ў сцены. Паўмазваць рукі ў сажу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уквэ́цаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Разм. Умазаць, упэцкаць. Уквэцаць рукаў у фарбу. □ Карэта звярнула на Мойку. За ствол голай таполі кінуўся нейкі фацэт: каб не ўквэцала брудным снегам. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ума́заны

1. вма́занный;

2. (у што) ума́занный (чем), вы́мазанный (в чём);

1, 2 см. ума́заць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ума́зваць несов.

1. вма́зывать;

2. (у што) ума́зывать (чем), выма́зывать (в чём);

1, 2 см. ума́заць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)