бюджэтава́ць

‘улічыць (улічваць) што-небудзь пры складанні бюджэту’

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. бюджэту́ю бюджэту́ем
2-я ас. бюджэту́еш бюджэту́еце
3-я ас. бюджэту́е бюджэту́юць
Прошлы час
м. бюджэтава́ў бюджэтава́лі
ж. бюджэтава́ла
н. бюджэтава́ла
Загадны лад
2-я ас. бюджэту́й бюджэту́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час бюджэту́ючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

бюджэтава́ць

‘улічыць (улічваць) што-небудзь пры складанні бюджэту’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. бюджэту́ю бюджэту́ем
2-я ас. бюджэту́еш бюджэту́еце
3-я ас. бюджэту́е бюджэту́юць
Прошлы час
м. бюджэтава́ў бюджэтава́лі
ж. бюджэтава́ла
н. бюджэтава́ла
Загадны лад
2-я ас. бюджэту́й бюджэту́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час бюджэтава́ўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

прыма́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да прыняць.

•••

Прымаць (браць) блізка да сэрца — спачувальна адносіцца да чаго‑н.; шчыра зацікавіцца чым‑н.

Прымаць да ведама — даведаўшыся аб чым‑н., пагаджацца, улічваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Разо́нт: у разонт прымацьулічваць, прымаць пад увагу’ (Нар. Гом., Ян.), разо́н ’увага’ (Сцяшк. Сл.), ’упэўненасць, адвага’: грошы много даюць разону (Сержп. Казкі). Ад рэзо́н ’слушнасць, рацыя’, ’довад’. Застаецца незразумелым з’яўленне ‑т.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

учи́тывать несов.

1. улі́чваць, прыма́ць пад ува́гу;

2. (подсчитывать) лічы́ць, падлі́чваць;

3. (векселя) дыскантава́ць; см. уче́сть;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

разлі́к, -у, м.

1. гл. разлічыць, разлічыцца.

2. Плата за работу, паслугі і пад.

3. Намер, меркаванне.

Хітры р.

4. Карыслівыя намеры, меркаванні.

Матэрыяльныя разлікі.

5. Расплата, пакаранне.

Р. будзе суровы.

6. Беражлівасць у расходаванні сродкаў.

Жыць з разлікам.

7. Група байцоў, якая абслугоўвае гармату, мінамёт, кулямёт і пад.

Мінамётны р.

Брацца (прымацца) у разлік — улічвацца, брацца пад увагу.

Браць (узяць) у разлікулічваць (улічыць), прымаць (прыняць) пад увагу.

Звесці разлікі з кім

1) узаемна разлічыцца грашамі;

2) адпомсціць каму-н. за абразу, знявагу.

|| прым. разліко́вы, -ая, -ае (да 2 знач.).

Р. месяц.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Рахава́ць ’рабіць разлікі, падлікі’ (ТСБМ, Сержп. Прык., Сл. ПЗБ), рахава́цца ’раіцца, меркаваць’ (слуц., Гіл.; Сл. ПЗБ), рахова́цьулічваць, браць пад увагу’, рахова́цца ’раіцца, меркаваць’ (ТС), ст.-бел. раховати ’лічыць’ (Ст.-бел. лексікон; 1388, Булыка, Запазыч.). Параўн. рус. дыял. раховать, укр. рахувати ’тс’. Праз польск. rachować (Булыка, Лекс. запазыч., 81), што ад ням. rechnen ’рабіць падлікі, лічыць’ (Брукнер, 451). Борысь (507) дадаткова падае ад с.-в.-ням. rechen ’лічыць, падлічваць’. Адаптацыя карнявога ненаціскнога е > а пасля зацвярдзелага р, што было ўласціва для фанетыкі польскай мовы і праяўляецца ў іншых запазычаннях з нямецкай мовы (параўн. ратаваць, гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

лічы́цца, лічу́ся, лі́чышся, лі́чыцца; незак.

1. кім-чым. Расцэньвацца якім-н. чынам, успрымацца як-н.

Л. лепшым гаспадаром.

2. з кім-чым. Браць пад увагу, улічваць што-н.

Л. з думкамі членаў камісіі.

3. чым і без дап. Весці ўзаемны ўлік (паслуг, пазык, прэтэнзій і пад.).

Не будзем з гэтым л.

4. Знаходзіцца, быць дзе-н.

Л. ў адпачынку.

5. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Выражацца ў якой-н. колькасці.

Даходы лічацца ў мільёнах рублёў.

6. Размяркоўваць паміж сабой ролі ў гульні, карыстаючыся лічылкай (разм.).

Л. перад гульнёй.

|| зак. палічы́цца, палічу́ся, палі́чышся, палі́чыцца (да 2 і 6 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

уважа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм.

1. што. Лічыць, меркаваць. [Мікола Антонавіч:] — Будзем уважаць нашу размову скончанай. Дубоўка. Мне давялося затрымлівацца на асобных прамашках і ўдачах аўтараў, уважаючы іх за пралікі ў рабоце рэдакцый. Лужанін.

2. што і чаго. Любіць што‑н. [Кучучыха:] — А вой! Хіба салодкага не любіш? А я ж уважаю. Лобан.

3. на што (звычайна ў форме дзеепрысл.). Улічваць, прымаць пад увагу што‑н. Міхалапіху апраўдалі, уважаючы на тагачасны яе душэўны стан. Лупсякоў. Мабыць, уважаючы на гэтыя два матывы, і назваў Аляксей Кулакоўскі сваю аповесць «Да ўсходу сонца». Скрыган.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мець, ма́ю, ма́еш, ма́е; меў, ме́ла; май; незак.

1. каго-што. Валодаць кім-, чым-н. як уласнасцю.

М. сваю хату.

2. што. Валодаць чым-н.

М. прафесію.

3. У спалучэнні з В скл. назоўнікаў якія абазначаюць уласцівасць або стан, азначае:

а) дзеянне па знач. гэтага назоўніка.

М. намер (намервацца). М. ахвоту (хацець);

б) быць, знаходзіцца ў якім-н. стане.

М. непрыемнасці.

4. У спалучэнні асабовых форм з інф. набывае знач.: павінен або намерваецца што-н. зрабіць.

Вока не мець (разм.) — быць непрыхільным да каго-н., быць незадаволеным кім-, чым-н.

Вось табе і маеш! (разм.) — вокліч з выпадку чаго-н. нечаканага, дзіўнага, выказванне расчаравання, здзіўлення.

Мець вушы (разм.) — прыслухоўвацца, слухаць.

Мець зуб на каго (разм.) — імкнуцца прычыніць шкоду, непрыемнасць каму-н.

Мець ласку (разм.) —

1) любіць каго-, што-н.;

2) мець гонар, мець магчымасць (зрабіць, сказаць і г.д.).

Мець на прыкмецеулічваць, браць пад увагу каго-, што-н. для якой-н. мэты.

Мець руку (разм.) — мець падтрымку якой-н. важнай, уплывовай асобы.

Мець слова — атрымліваць дазвол выступіць дзе-н.

Мець справу з кім-чым — уступаць у нейкія адносіны, сутыкацца з кім-, чым-н.

(Не) мець за душой чаго (разм.) — пра наяўнасць (адсутнасць) чаго-н. у каго-н.

|| зак. займе́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е (да 1 і 2 знач.; разм.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)