пі́галіца, ‑ы, ж.
Разм. Пра маленькага, шчуплага чалавека, пераважна жанчыну. [Пархута:] — Спробу, так сказаць, робім... Гэта, уласна, усё вунь тая пігаліца выдумала. Краўчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
закаха́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго.
Абудзіць у кім‑н. пачуццё кахання да сябе, прымусіць пакахаць. Уласна кажучы, у апошнія гады.. [Тамары Аляксандраўне] не столькі хацелася зачараваць.. [Яраша], закахаць, колькі проста пераможна ўзяць — націскам, прыступам. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Васко́ўка ’васкоўка (папера)’ (БРС). Рус. воско́вка ’тс’. Ад васко́вы (да воск, гл.). Уласна, ’васковая папера’. Запазычанне з рус.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Ла́сне ’няўжо, ці, хіба, уласна’ (Сцяшк., Др.-Падб., КТС), ласьня ’хіба’ (Янк. Мат.). Запазычана са ст.-польск. właśnie, włośnie ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сач’ю́ у выразе сачʼю гаварыць ’загаворваць ад сурокаў’ (Сл. ПЗБ). Уласна з вачэй, г. зн. загаворваць ад «дурнога вока», рус. сглаза; ‑у — стары канчатак парнага ліку.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Му́жнасць ’рыса характару, у якой спалучаюцца храбрасць, рашучасць, вытрымка’ (ТСБМ), укр. му́жність ’тс’. Ст.-бел. мужность ’тс’. Уласна ст.-бел. (Анічэнка, Праблемы філал., 10). Да муж > му́жны (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Гарадаві́к ’гарадавы’ (БРС). Уласна бел. форма (няма ў іншых усх.-слав. мовах), неалагізм ад больш пашыранага і вядомага ў рус., укр., бел. мовах слова гарадавы́ (рус. городово́й, укр. городови́й).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Прасе́ліна ’шчыліна, расколіна’ (Нас.). Чэш. prasėdiіпа ’даліна, лажбіна’, серб.-харв. prosjelina ’расколіна’. Прасл. *prosedlina (Варбат, Морфонология, 204). Да *prosedati ’прасядаць’, уласна ад дзеепрым. прошл. часу на -/- з суф. ‑ina.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Паве́р ’крэдыт’ (Нас., Гарэц., Яруш., Др.-Падб.). Ад паверыць < верыць (гл.). Уласна белар. У слоўніку Даля рус. пове́р адзначаецца як заходняе. Шырокае бытаванне набыло ў пачатку XX ст. (Гіст. лекс., 240).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Паводзіны ’спосаб жыцця; сукупнасць дзеянняў; манера трымаць сябе’, ’рабіць што-н.; характар учынкаў’ (ТСБМ). Уласна беларускае. Ад паводзіць (< вадзіць, вясці) сябе з суф. ‑ін‑ы (Аб суф. гл. Сцяцко, Афікс. наз., 156).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)