магістра́т
‘прадстаўнік вышэйшай улады ў Старажытным Рыме; судовая або паліцэйская службовая асоба ў некаторых краінах’
назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
магістра́т |
магістра́ты |
| Р. |
магістра́та |
магістра́таў |
| Д. |
магістра́ту |
магістра́там |
| В. |
магістра́та |
магістра́таў |
| Т. |
магістра́там |
магістра́тамі |
| М. |
магістра́це |
магістра́тах |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
парламентары́зм, -у, м.
Сістэма дзяржаўнай улады на чале з парламентам.
|| прым. парламента́рны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
скі́петр, -а, мн. -ы, -аў, м.
Жазло з каштоўнымі камянямі і разьбой — знак царскай улады.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
дасаве́цкі, -ая, -ае.
Які адносіцца да часу, што папярэднічаў устанаўленню савецкай улады.
Д. перыяд развіцця літаратуры.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
манархі́зм, -у, м.
Палітычны кірунак, які прызнае манархію адзінай формай дзяржаўнай улады.
|| прым. манархі́сцкі, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
басма́цтва, -а, н.
Узброены контррэвалюцыйны нацыяналістычны рух супраць савецкай улады ў Сярэдняй Азіі ў пачатку 20 ст.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
распоряди́тельный распара́дчы;
распоряди́тельный о́рган госуда́рственной вла́сти распара́дчы о́рган дзяржа́ўнай ула́ды;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
дэспаты́я, -і, ж.
1. Форма неабмежаванай дзяржаўнай улады.
2. Дзяржава, якой кіруе дэспат (у 1 знач.).
|| прым. дэспаты́чны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
істэ́блішмент, -у, М -нце, м. (кніжн.).
Прывілеяваныя кіруючыя колы грамадства, а таксама сама сістэма іх улады.
Палітычны і.
Гаспадарчы і.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
адзінаўла́ддзе, -я, н.
Сканцэнтраванне ўлады ў руках адной асобы; паўната, неабмежаванасць чыёй-н. улады.
|| прым. адзінаўла́дны, -ая, -ае.
А. валадар.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)