узру́шаны

1. прич. возбуждённый, взволно́ванный; потрясённый; см. узру́шыць;

2. прил. возбуждённый, взволно́ванный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

узварушы́ць, -ушу́, -у́шыш, -у́шыць; -у́шаны; зак., каго-што.

1. Злёгку паварушыць, разварушыць.

У. зямлю вакол дрэва.

2. перан. Вывесці са стану вяласці, пасіўнасці; расшавяліць, узняць; абудзіць, ажывіць (разм.).

У. народ.

У. успаміны.

3. перан. Выклікаць глыбокія пачуцці, узрушыць (разм.).

Вестка надта ўзварушыла яе.

|| незак. узвару́шваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

взвинти́ть сов.

1. (цены) нагна́ць, узня́ць;

2. (нервы) узбудзі́ць, узру́шыць, напру́жыць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

встряхну́ть сов.

1. страсяну́ць, скалану́ць; страпяну́ць;

2. перен. узварухну́ць, узварушы́ць, узру́шыць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

тро́нутьII сов. (вызвать глубокие чувства) узру́шыць, узварушы́ць, крану́ць, расчу́ліць; см. тро́гатьII.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

разгарачы́ць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак., каго-што.

Разагрэць каго‑н., чыё‑н. цела. Бег разгарачыў цела. Работа разгарачыла хлопца. // перан. Узбудзіць, узрушыць. — Чаму гэта абавязвае нас [Максіма і Андрэя], а цябе не? — каб яшчэ больш разгарачыць сябра, спытаў Максім. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пераня́ць ’перахапіць, падхапіць у час руху; засвоіць, запомніць; запазычыць’, трак. ’захварэць на панос’, віл. ’прыняць дзіцё пры родах’ (ТСБМ, Гарэц., Бяльк., Сл. ПЗБ, ТС). Укр. перейня́ти, переня́ты, перея́ти ’пераймаць, перахопліваць, пераняць’, рус. переня́ть ’пераняць, перахапіць’, пск. ’сустракаць ля брамы свайго дома’, польск. przejąć, przejmaćузрушыць; прысвоіць, успадкаваць; перахапіць’. Паўночнаславянскае. Да прасл. *per‑jęti. Гл. таксама пераймаць, узяць і ‑няць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

потрясти́ сов.

1. патрэ́сці, (долго) папатрэ́сці, папатрэ́сваць; скалану́ць, здрыгану́ць; (помахать) памаха́ць, (долго, неоднократно) папамаха́ць, папама́хваць; (оружием) пабра́згаць;

2. (поколебать) страсяну́ць, узварушы́ць, узру́шыць;

3. перен. узру́шыць; (взволновать) усхвалява́ць; (поразить) ура́зіць; (ошеломить) ашаламі́ць, агало́мшыць;

смерть его́ потрясла́ всех смерць яго́ ўзру́шыла (ашаламі́ла, агало́мшыла) усі́х;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

узру́шаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад узрушыць.

2. у знач. прым. Вельмі моцна ўсхваляваны. Узрушаны дзядзька Марцін выйшаў на прыгумень, кісет дастаў і стаў папяросу вярцець. Колас. — Ну, паглядзіце, што гэта за чалавек? — звяртаецца ўзрушаная прадаўшчыца да пакупнікоў. Пянкрат. // Які знаходзіцца ў прыўзнятым стане; узбуджаны. Радасны і ўзрушаны дзед Талаш абедзвюма рукамі патрос Букрэеву руку. Колас. // Які выражае такі стан. Узрушаны твар. Узрушаны выгляд. Узрушаны голас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скалыхну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., каго-што.

1. Зварухнуць, зрушыць, загайдаць, захістаць. Лёгкі ветрык павеяў з поўдня, скалыхнуў трапяткое лісцё, і зашумела яно ціхімі галасамі, зліваючыся са звонам хвалі... Шахавец. Гром пракаціўся яшчэ раз і ціха скалыхнуў паветра. Колас. І хваля катэр скалыхне, Ачнецца ён — і ўдаль, як чайка, кінецца. Лось. // Гайдануць з боку ў бок або зверху ўніз; злёгку калыхнуць. Скалыхнуць калыску.

2. перан. Усхваляваць, узрушыць; парушыць спакой, цішыню. Бо, як песню заспяваю, Жаль вам душу скалыхне. Колас. Ёсць слава ў яго [хлопца], аж да Брэста Яна скалыхнула ўвесь край. Калачынскі. Вераснёвы вецер песціцца, скалыхнуў начную ціш. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)