разво́ды, ‑аў; адз. няма.

Узоры, узорысты малюнак (часцей у палосы). Тарасіха надзявае новы андарак: чырвоны з чорнымі разводамі і белую вышываную кофту. Асіпенка. Неба на захадзе было ў халодных ружовых разводах. М. Стральцоў. // Разм. Няроўныя, звілістыя падцёкі. На шкле з’явіліся плямы і разводы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кару́нкавы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да карункаў. Карункавыя вырабы. Карункавая вытворчасць. // Зроблены з карункаў, з карункамі. Карункавая сурвэтка. Карункавы каўнерык. □ Жанчына ў чорным сядзела на заднім сядзенні, прылажыўшы да рота чорную карункавую хустачку. Караткевіч.

2. перан. Узорысты, сятчасты, падобны на карункі. Мароз выткаў на шыбах дзівосныя карункавыя ўзоры. Шамякін. Карункавае павуцінне лятала ў чыстым .. паветры, чапляючыся за дрэвы, за платы. Шахавец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

узо́рны, ‑ая, ‑ае.

1. Які можа служыць прыкладам для іншых; дасканалы, паказальны. Узорны парадак. Узорная школа. □ — Дзякуй, дачка, за ўзорную службу, — па-бацькоўску павіншаваў .. [Кацю] генерал. Алешка. Куды ні зірні: на кухню, дзе рыхтуецца корм жывёле, у кароўнік, у цялятнік — усюды ўзорная чыстата і парадак. «Беларусь».

2. Разм. Тое, што і узорысты. Жалеза з узорным ліццём Абнесла тут ліпы і клёны. Калачынскі. Узорную лістоту ясеня суха трос вецер. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)