награди́ть сов. узнагаро́дзіць; (одарить) адары́ць, надары́ць; (наделить) надзялі́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

узнагаро́джаны

1. награждённый;

2. вознаграждённый;

1, 2 см. узнагаро́дзіць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

узнагаро́джанне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. узнагародзіць.

2. Тое, што і узнагарода (у 1 знач.). Грашовае ўзнагароджанне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

узнагаро́джанне ср.

1. награжде́ние;

2. вознагражде́ние;

1, 2 см. узнагаро́дзіць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

узнагаро́джваць несов.

1. награжда́ть;

2. вознагражда́ть;

1, 2 см. узнагаро́дзіць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

удасто́іць, -о́ю, -о́іш, -о́іць; -о́ены; зак.

1. каго-што чаго. Узнагародзіць, прызнаць дастойным (кніжн.).

У. урадавай узнагароды.

Дзеяч, удастоены ганаровага звання.

2. каго (што) чым. Аказаць каму-н. гонар сваёй увагай, прыхільнасцю і пад.

У. позіркам.

Не ўдастоіць адказам.

|| незак. удасто́йваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

узнагаро́джаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад узнагародзіць.

2. у знач. наз. узнагаро́джаны, ‑ага, м.; узнагаро́джаная, ‑ай, ж. Той (тая), хто атрымаў узнагароду. Усе кінуліся віншаваць узнагароджаных. Ціснулі рукі, абдымалі, цалавалі. Шчарбатаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адплаці́ць, -лачу́, -ла́ціш, -ла́ціць; -ла́чаны; зак., каму чым.

1. Аддзячыць, узнагародзіць за што-н. (клопат, працу і пад.).

А. людзям дабром за дабро.

2. Зрабіць што-н. у адказ на чый-н. учынак.

А. ворагам за ўсе нягоды.

3. перан. Адпомсціць за крыўду, злачынства.

А. крыўдзіцелю.

◊

Адплаціць той жа манетай — адказаць такімі ж адносінамі.

|| незак. адпла́чваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. адпла́та, -ы, ДМ -ла́це, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прэмірава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., каго-што.

Узнагародзіць (узнагароджваць) прэміяй. — Прыёмнік трэба. Такога бацьку, — .. [Аржанец] усміхнуўся, гледзячы на старога, — трэба прэміраваць самым найлепшым. Брыль. Праўленне калгаса, праводзячы Захарку на пенсію, прэміравала свайго ветэрана стрэльбай. Сіняўскі. // Адзначыць прэміяй адмысловыя якасці каго‑, чаго‑н. Прэміраваць пародзістую сабаку. Прэміраваць песню.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Апра́ва ’рамка, аклад абраза; пераплёт кніжкі’. Рус. оправа ’рамка, аклад’, укр. оправа ’пераплёт; рамка, аклад’, польск. oprawa ’пераплёт, рамка’. Да апраўляць ’апрацоўваць, прыводзіць у адпаведны выгляд’, адкуль і ’ўстаўляць у аправу’. Значэнні ’рамка’ і ’аправа абраза’ адносна новыя з больш старога аправа ’рамка’. Ст.-бел. оправа ’паправа, наладка’ (магчыма, з чэшскай, сустракаецца ў Скарыны, хаця вядома і ў старапольскай); ’дакумент на права карыстання маёмасцю’ і ’маёмасць, запісаная на чыёсьці імя’ (Юрэвіч–Яновіч, Бел. мова, 97), звязана са старапольскім значэннем дзеяслова oprawić ’забяспечыць’, ст.-бел. оправити ’ўнагародзіць’ (Гарб.). Семантычны пераход у дзеяслове, магчыма, такі: ’паправіць, прывесці ў адпаведны выгляд, зрабіць аправу’ і ’паправіць (матэрыяльнае становішча), запісаць маёмасць, узнагародзіць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)