уда́ў, удава, м.
Вялікая драпежная неядавітая змяя, якая водзіцца пераважна ў тропіках.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вдо́вушка разг. удава́, -вы́ ж., удо́ўка, -кі ж.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
удаві́ца, ‑ы, ж.
Разм. Тое, што і удава. Хоць ёй было ўжо далёка за сорак і ўдавіца добра-такі раздалася ў стане, яна яшчэ маладзілася і паглядала на мужчын. Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
збе́дніцца, ‑нюся, ‑нішся, ‑ніцца; зак.
Разм. Прыкінуцца бедным, няшчасным. — Я збеднілася, кажу, удава, няма, кажу, чаго на плечы ўсцягнуць. Лобан. [Буржуй] збедніўся, ну, проста сірата казанская, — якія ў яго грошы, калі вайна, разруха. Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
саламя́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да саломы. Саламяны стог. Саламяны пыл. // Зроблены з саломы. Саламяны капялюш. Саламяная страха. // Набіты саломай. Саламяны сяннік.
2. Светла-жоўты, колеру саломы. У блакітных вачах [Якуба], што сядзелі глыбока пад колкімі саламянымі бровамі, усё яшчэ жыла незадаволенасць сынам. Савіцкі.
•••
Саламяная ўдава гл. удава.
Саламяны ўдавец гл. удавец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Сірата́ ‘дзіця або падлетак, які застаўся без аднаго або без абодвух бацькоў’ (ТСБМ, Ласт., Некр. і Байк., Бяльк., Стан.), сірота́ ‘тс’ (ТС), сіраці́ць ‘рабіць сіратою’ (Нас., Касп., Стан.), сіраці́на ‘сірата’ (Байк. і Некр., Касп., Ласт., Нас.), ст.-бел. сирота ‘тс’. Укр., рус. сирота́, польск. sierota, в.-луж., н.-луж. syrota, чэш. sirota, серб.-харв. сиро́та, славен. sirọ̑ta, балг. си́рота, макед. сирота ‘тс’. Прасл. *sirota ‘сірата’ дэрыват ад прым. *sirъ з суф. ‑ota, першапачаткова nomen abstractum. Гл. Шустар-Шэўц, 1401–1402; БЕР, 6, 700. Кантытуанты прасл. *sirъ (гл. сіры) роднасныя літ. šeirỹs ‘удавец’, šeirẽ ‘удава’, авест. saē ‘сіратлівы, асірацелы’; гл. Траўтман, 301; Эндзелін, Слав.-балт. эт., 196; Праабражэнскі, 2, 289; Фасмер, 3, 627; Махэк₂, 544. Борысь (546) выводзіць *sirъ ад і.-е. *kei‑ з суф. ‑ro.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
павыхо́дзіць, ‑дзіць; ‑дзім, ‑дзіце, ‑дзяць; зак.
1. Выйсці адкуль‑н., пакінуць межы чаго‑н. — пра ўсіх, многіх. Партызаны павыходзілі з лясоў. □ Людзі павыходзілі з зямлянак, рассыпаліся па лесе. Шамякін. // Прарвацца, прабіцца адкуль‑н. поўнасцю або ў вялікай колькасці. Павыходзіць з акружэння. // Пакінуць месца знаходжання дзе‑н. — пра ўсіх, многіх. Некаторыя з.. [сяброў па былому падполлю] толькі ў верасні трыццаць дзевятага павыходзілі з санацыйных астрогаў. Брыль.
2. (1 і 2 ас. мн. не ўжыв.); перан. Быць выдадзеным, надрукаваным — пра ўсё, многае.
3. Прыйсці куды‑н., апынуцца дзе‑н. — пра ўсіх, многіх. Павыходзіць на суботнік.
4. Выйсці (замуж) — пра ўсіх, многіх. Удава Пагуляйская не мела сыноў, а дочкі павыходзілі замуж, апрача меншай, што яшчэ хадзіла ў.. дзесяцігодку. Грамовіч.
5. Разм. Стаць, зрабіцца кім‑, чым‑н. — пра ўсіх, многіх. [Вейс:] — Бач, колькі.. [маладых] не то што ў памочнікі, а ў машыніст павыходзіла. Шынклер.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зва́нне, ‑я, н.
1. Афіцыйна прысвоенае найменне, якое вызначае кваліфікацыю ў галіне якой‑н. дзейнасці або службовае становішча. Воінскае званне. Званне інжынера. Званне ўрача. Вучонае званне. □ Аксіння Хвядосаўна Снягір — удава, муж яе, былы раённы работнік, загінуў у канцы вайны ў званні маёра. Шамякін. // Ганаровае найменне, якое прысвойваецца за якія‑н. заслугі і з’яўляецца адным з відаў узнагароды. Званне Героя Сацыялістычнай Працы. Званне заслужанага настаўніка. // Найменне, якое ўказвае на прыналежнасць да якой‑н. арганізацыі, групы і пад. Змагацца за званне брыгады камуністычнай працы.
2. У дарэвалюцыйнай Расіі — саслоўная прыналежнасць, саслоўны стан. Мяшчанскае званне. Духоўнае званне. // Уст. Тытул. Графскае званне.
3. Разм. Прозвішча, імя, мянушка. — Празвалі людзі Здрокам, і, напэўна, памрэш з гэтым казяўчыным званнем. Кандрусевіч.
•••
Адно званне — пра тое, што, захаваўшы сваё найменне, страціла асноўныя якасці, вартасці.
Ані звання каго-чаго — зусім не існуе, і ў паміне няма. — Але наконт прыватнаўласніцкага перажытку я вам магу сказаць пэўна: у мяне яго няма ані звання. Васілёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)