всмотре́ться сов. угле́дзецца (у каго, што); (присмотреться) прыгле́дзецца (да каго, чаго).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

угляда́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да угледзецца (у 1, 2 знач.), углядзецца.

2. Абл. Заглядацца. — А дочухна мая, — пагладзіла Параска дзяўчынку па галаве, — рана табе, дзіцятка, углядацца ў хлопцаў. Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

утаро́піцца, ‑плюся, ‑пішся, ‑піцца; зак.

Пільна, не зводзячы вачэй, угледзецца на каго‑, што‑н. Яфрэйтар доўгім пранізлівым позіркам утарапіўся ў дзяўчыну. Мележ. [Ніна Лятроўна] ўтаропілася позіркам некуды ўдалячынь, за акно, і задумалася. Краўчанка. Дырэктар утаропіўся на Юновіча і маўчаў. «Нямая сцэна, — думаў Юновіч, — трэба ісці». М. Стральцоў. // Стаць пільным, уважлівым, накіраваным (пра вочы, позірк і пад.). Жахлівы позірк Гані ўтаропіўся ў сястру, якая прывяла яе сюды: што здарылася? Грамовіч. Вочы ўтаропіліся на стройнага лася, на яго вілаватую галаву, на моцныя грудзі, пакрытыя доўгай сіваватай поўсцю. Сіняўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

присмотре́ться

1. (всмотреться) угле́дзецца, прыгле́дзецца;

хороше́нько присмотре́ться до́бра ўгле́дзецца (прыгле́дзецца);

2. (освоиться, привыкнуть) прыгле́дзецца;

присмотре́ться в темноте́ прыгле́дзецца ў цемнаце́ (це́мры);

3. (наблюдая, понять) прыгле́дзецца;

присмотре́ться к рабо́те прыгле́дзецца да рабо́ты.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сустрэцца, стрэцца, спаткацца, напаткацца, убачыцца, пабачыцца, угледзецца, трапіцца; сутыкнуцца, наткнуцца (перан.) □ трапіць на вочы

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)