посвящённый

1. азнаёмлены; паінфармава́ны; уве́дзены;

2. прысве́чаны;

3. пасвячо́ны; см. посвяти́ть.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

насаждённый

1. наса́джаны;

2. перен. наса́джаны; укаранёны; заве́дзены, уве́дзены; пашы́раны, распаўсю́джаны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Адця́гнены ’абстрактны’ (БРС). Тэрмін уведзены М. Байковым (гл. Гіст. мовы, 2, 217). Да цягнуць, калька з лац. abstractus. Параўн. лац. abstrahere ’адцягваць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

паду́шны, ‑ая, ‑ае.

Гіст. Які бярэцца з кожнага чалавека, з душы (у 3 знач.). Падушны падатак. // у знач. наз. паду́шнае, ‑ага, н. Асабісты падатак з падатковых саслоўяў, уведзены Пятром Першым.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Донжуа́н ’донжуан’ (БРС). Рус. донжуа́н, укр. донжуа́н ’тс’. Ад уласнага імя Дон Жуан (Дон Хуан). Літаратурны герой, уведзены ў іспанскую літаратуру Цірса дэ Маліна (Tirso de Molina), ’бессаромны спакуснік’. Гл. Meyers Neues Lexikon, 2. Aufl., Bd. 3. Leipzig, 1972, с. 656a.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

яфеты́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да яфетыдаў, які належыць, уласцівы ім. Яфетычныя плямёны.

•••

Яфетычная мова — тэрмін, які першапачаткова быў уведзены М.Я. Марам для абазначэння роднасці моў Каўказа з семіцкімі і хаміцкімі, затым распаўсюджаны ім на ўсе старажытныя мёртвыя мовы Міжземнаморскага басейна і Пярэдняй Азіі і некаторыя жывыя мовы ў Пірынеях і на Паміры.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уве́сці, увяду́, увядзе́ш, увядзе́, увядзём, уведзяце́, увяду́ць; увёў, увяла́, -ло́; увядзі́; уве́дзены; зак.

1. каго-што ў што. Прымусіць увайсці, прывесці куды-н.

У. войскі ў горад.

У. карову ў хлеў.

2. што ў што. Уліць, упусціць, умяшаць унутр чаго-н.

У. глюкозу.

3. каго-што ў што. Уключыць у што-н., зрабіць дзейным або ўжывальным.

У. ў бой новыя сілы.

У. канал у эксплуатацыю.

У. мяч у гульню.

4. каго (што) у што. Уцягнуць у што-н.; прычыніць каму-н. што-н.

У. ў выдаткі.

У. ў грэх.

5. каго (што) у што. Дапамагчы асвоіцца з чым-н., азнаёміць.

У. ў свае планы.

6. што. Устанавіць, пакласці пачатак чаму-н.

У. самаабслугоўванне.

У. надзвычайнае становішча.

|| незак. уво́дзіць, -джу, -дзіш, -дзіць.

|| наз. увядзе́нне, -я, н. і уво́д, -у, М -дзе, м. (да 1 і 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Мані́ць ’падзываць, клікаць, падклікаць (качак, курэй, сабак)’ (Касп., Шат., Юрч., Сцяшк. Сл.), ’прыцягваць, прынаджваць’, манлі́ву ’прываблівы’ (ТС), беласт. мані́ті ’прывабліваць, спакушаць’ (Сл. ПЗБ); мана́ ’прываба, пахучая прыманю’ (ТС); мані́ць, мані́ці ’хлусіць’, мана́, мына́ ’хлусня, наўмыснае скажэнне ісціны’ (ТСБМ, Нас., Касп., Шат., Бяльк., Растарг., Яруш., Сцяшк., КЭС, лаг.; ЛАПП, ТС, Ян., Сл. ПЗБ, Янк. 1), мань, май ’хлусня, хлус’ (кліч., Жыв. сл.; Яруш., Мікуц., Нас., Шат.). Укр. мани́ти, рус. мани́ть ’тс’, паўн. ма́нкий ’спакушальны, прыцягальны’, валаг. манно́ ’прывабліва, прыемна’, алан., наўг., калін. ман ’хлус’, алан., смал., укр. мана ’хлусня’, польск., в.-луж. manić, н.-луж. maniś ’падманваць, ашукваць; прывабліваць, спакушаць, цешыць сябе чым-небудзь’, польск. manуведзены ў зман’, ’падман’, manicielstwo ’тс’, ’спакуса’, чэш. ‑maniti: ляш. podmanic ’падбухторыць да нечага’, podmana ’хітры ашуканец’, славац. obmantať ’ашукаць’, umantať ’заваражыць, зачараваць’. Да групы слав. лексем з асновай man‑ трэба яшчэ далучыць бел. мана́ ’пустата’, ’прывід, здань’ (Нас.), ’чары, насланнё’ (Ян.), ’азарт, прыцягальная сіла’ (карэліц., Марц.), ’ахвота, жаданне’ (Сцяшк. Сл.), мані́ць ’трызніць’ (Сцяшк.; іўеў., Сл. ПЗБ), мін. манаецца ’здаецца’ (КЭС) і аналагічныя да іх укр. мана́ ’прывід, здань, ілюзія’, рус. смал. ’насланне, нешта нерэальнае’, ’хмара’; ’прынада, спакуса’ (Даль); тамб. ’слодыч’, наўг. ман ’нячысцік, які жыве ў званіцы, у хаце або ў лазні’, уладз., валаг., наўг. мани́ть, безасаб. ма́нит ’здавацца, мроіцца’, манной ’шалёны’, а таксама польск. man ’ілюзія’, серб.-харв. не̏ман (з адмоўнай прыстаўкай, як, напр., нябога) ’страшыдла, прывід’, ’волат, калос’, ’нячысцік, д’ябал’, у якім (паводле Скока, 2, 366) адбылася дысіміляцыя mm > mn. Ван–Вейк (RÉS, 14, 73) таксама мяркуе, што паўн.-слав. maniti ўтварылася ў выніку дысіміляцыі з mamiti, прадстаўленага на зах.- і паўд.-слав. моўнай тэрыторыі, параўн. польск. mamić ’падманваць, уводзіць у зман’, ’прывабліваць’, чэш. mámiti ’выманьваць, выцягваць’, ’абдурманьваць’, славац. mámiť ’тс’, ’прывабліваць’, mam ’прывід, міраж’; славен. mámiti ’завабліваць, спакушаць’, ст.-славен. mama ’балбатун’, серб.-харв. ма́мити ’заманьваць, прывабліваць’, ’выманьваць’, ’раз’юшваць’, ма̏ма ’дурны’, ’шаленства’, ма̑ма ’прынада’, макед. мами ’хлусіць, ашукваць, махляваць, заманьваць’, балг. ма́мя ’тс’, ’прыручаць’, ’парушыць клятву’, ’вадзіць за сабой’, ’падзываць, клікаць (свойскія жывёлы і птушкі)’, ст.-слав. мамьнъ ’дурны’, ц.-слав. мамити і манити. Махэк₂ (350 і 351) мяркуе, аднак, што зыходнай формай для дзеяслова з’яўляецца прасл. manъ, якое пад уплывам сіноніма klamъ змяніла свой канчатак (‑nъ у ‑mъ) > ‑maniti. БЕР (3, 635) дае дзве прасл. формы дзеяслова: mamiti і maniti. І.‑е. асновай для першай з’яўляецца *ma‑ ’узмах рукою’ > прасл. majati, maxati, літ. móti, лат. māt ’махаць, ківаць’ з фармантам ‑mo‑ (параўн. ст.-грэч. μῑμος ’пераймальнік, імітатар, мім’, лац. mīmos ’тс’, месапск. mimeteos (Р. скл.) ’тс’ (Крае, IF, 49, 268; Бязлай, 2, 164–165). Роднаснымі да прасл. maniti будуць: ст.-інд. māyā́ ’чары, падман, ілюзія’, авест. māyā‑, лат. mãnît ’уводзіць у зман, падманваць’, mani, якому адпавядае бел. мань (Карскі, Труды, 456), ст.-в.-ням. mein ’ілжывы, падманлівы’, ст.-ісл. mein ’страта, шкода, няшчасце’, ст.-англ. mān, ст.-сакс. men ’хлусня’, ням. Mein‑eid ’клятвапарушэнне’ (Мюленбах-Эндзелін, 2, 582; Бернекер, 2; Фасмер, 2, 569).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)