адубе́лы, ‑ая, ‑ае.

Разм.

1. Які адубеў, акалеў; змёрзлы. Уначы ад марозу лопаліся бярвенні ў сценах, а неяк раніцай Сяргейка знайшоў у сенцах двух адубелых вераб’ёў. Хомчанка. // Які стаў нягнуткі ад холаду; скарчанелы. Здавалася, што адубелыя рукі не вытрымаюць, міна паляціць уніз. Новікаў.

2. Цвёрды, каляны ад вады, холаду. Галіна адварочвалася, пазірала ў самы куток машыны, дзе, уваткнуты між рамай і брызентам, калыхаўся адубелы ад вады зялёны плашч-накідка. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Старча́к ‘палка, тонкі кол, уваткнуты ў зямлю’, ‘прадмет, які стаіць старчма’ (ТСБМ), ‘дрэва са зламанай вершалінай (сукамі)’ (Сл. ПЗБ, Шатал.), ‘галоўны корань у дрэве’ (Сл. ПЗБ, Жыв. сл.), ‘плот-штакетнік’ (Нар. сл.), старшя́к ‘тоўсты канец бервяна’ (Сл. Брэс.), starczanik albo dzied ‘вертыкальны корань у сасне’ (Пятк. 2), прысл. старчака́ ‘вертыкальна; уніз галавой’ (Сл. ПЗБ, Ян., Янк. 2), старчакэ́ ‘тс’ (Сцяшк. Сл.), даць сторчака́ ‘ўпасці галавой уніз’ (ТС), старчако́м ‘старчма’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ, Янк. 2), старч ‘стырчак’ (ТС). Да сторч (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Стажа́руваткнуты ў зямлю шост, вакол якога кідаецца стог’, стажа́рʼе ‘аснова стога; падсцілка, на якую ставяць стог сена, каб зберагчы яго ад сырасці’ (ТСБМ), таксама ‘месца, дзе стаяў стог’ (Янк.), стажа́рка ‘стрэшка на чатырох слупах, пастаўленая над стогам’ (Сл. ПЗБ, мёрск., ЖНС), стажа́рня ‘стажарка’, ‘падсцілка пад стог’ (Сл. ПЗБ; полац., Нар. лекс.), стажа́рыньне ‘падсцілка пад стог’ (пін., Шатал.), стажа́рышча ‘тс’ (Сцяшк.). Укр. дыял. сто́жар ‘месца, дзе стаяць стагі сена’, стожа́рище ‘месца, дзе стаяў стажок’, рус. стожа́, стожара́, стожера́ ‘кожны з калоў, якімі ўмацоўваецца стог сена’, стожа́р, стожа́рь ‘шост у стагу’, ст.-рус. стъжаръ ‘шост, уваткнуты ў зямлю для ўмацавання стога’, в.-луж. sćežor ‘шост’, н.-луж. sćažor ‘жардзіна’, чэш. stožár ‘мачта’, славац. stožiar ‘тс’, славен. stožẹ́r ‘шост у стозе’, серб.-харв. сто̏же̑р ‘паля, уваткнутая на таку’, балг. сто́жар, сто́жер ‘тс’, макед. стожер ‘тс’. Прасл. *stožerъ ‘стоўб, шост, жэрдзь’; утворана ад прасл. *stogъ ‘стог’ (гл.) з суф. ‑erъ, гл. Слаўскі, SP, 2, 23. Параўн. літ. stãgaras ‘сухое доўгае сцябло расліны’, лат. stagars ‘тс’, ст.-в.-ням. stecho ‘паля, слуп’; гл. Фасмер, 3, 764; Махэк₂, 580; Сной₁, 611; Шустар-Шэўц, 1274–1275; ЕСУМ, 5, 424. Гл. сцежар.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ты́чка ‘вяха, вешка, уваткнуты ў зямлю шост, якімі пазначаюць дарогу, межы зямельных участкаў, мель, фарватар’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Касп., Байк. і Некр., Бяльк., Сцяшк., Растарг., ТС, Мал.; лід., пін., Сл. ПЗБ), ‘знак забароны хадзіць ці пасвіць жывёлу’ (Жд. 2; Нік., Оч.; ашм., Стан.), ‘упіканне’ (Нас.); ‘кіёк’ (Сцяшк.): ja z taboju ŭ tyczki hraŭ? (у адказ таму, хто звяртаецца на «ты»; Федар. 4), ‘высокі чалавек’ (Ян.); ‘завостраная палка, якой праводзяць баразёнку, як саджаюць гуркі’ (Бяльк., Булг., Мал., Гарэц., Федар. 6), ‘жэрдка для выцягвання вядром вады з калодзежа’ (Тарн.; іван., ЖНС; івац., Жыв. сл., Зайка Кос.), ‘вага ў студні з жураўлём’ (кам., ДАБМ, камент., 809), ‘прытык(а), шост і шнур з крукам для замацавання ля дна рыбалоўных снасцей’ (Крыв., Шат.), ‘вітка, якой перавіваюць калкі плота’ (стол., ЛА, 4), ‘ручка цэпа’ (малар., Выг.), ‘дзяржанне ў качарзе’, ‘вілачнік’, ‘дзяржанне ў памяле’ (ваўкав., ЛА, 4); ‘жэрдка, падвешаная ўверсе перад печчу’ (кам., ЛА, 4), ‘шост для падпірання павойных раслін’ (ТСБМ, Нас., Шат., Ян.), ст.-бел. тычка ‘вяха, знак мяжы ці забароны’ (1541 г., ГСБМ). Параўн. укр. ти́чка ‘вяха’, ‘апора для павойных раслін’, ‘жордачка’, ‘від гульні’, рус. тычок ‘патарчака’, польск. tyczka ‘кій, шост, вешка, утыканая ў зямлю’, ‘від гульні’, чэш. tyčka ‘кій, шост’. Відаць, рэгіянальнае славянскае ўтварэнне пры дапамозе суфікса ‑k‑a ад *tyčь > тыч альбо мясцовае ад ст.-бел. тыка (гл.) і суф. ‑ьк‑а. Да ты́каць (гл.)

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)