шавіётавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да шавіёту. Шавіётавая вытворчасць. // Пашыты з шавіёту. Убраны ў сіні шавіётавы касцюм і ў сіняй кепцы на галаве, на двор выйшаў Генька. Паслядовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раззало́чаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад раззалаціць.

2. у знач. прым. Густа пакрыты, убраны пазалотай. Зоркія, крыху прыжмураныя вочы [У.І. Леніна] імгненна ахапілі ўсю раззалочаную Андрэеўскую залу. «Работніца і сялянка».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

по́даць, ‑і, ж.

Гіст. Падушны падатак, які плацілі сяляне і мяшчане ў дарэвалюцыйнай Расіі. Лес, да ніткі абадраны, Як за подаці мужык, Замест лісця ў бель убраны, Іней тчэ яму башлык. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наря́дный прыбра́ны, убра́ны; (выряженный) вы́страены; (нарядно одетый) прыго́жа (бага́та, шыко́ўна, пы́шна) адзе́ты (апра́нуты, апра́нены разг.), прыбра́ны, убра́ны; (красивый) прыго́жы; (роскошный) бага́ты; (шикарный) шыко́ўны; (пышный) пы́шны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

изукра́шенный

1. убра́ны, прыбра́ны, упрыго́жаны, аздо́блены;

2. размалява́ны, спэ́цканы, спаску́джаны; см. изукра́сить;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

у́бранный

1. прыня́ты; забра́ны; зня́ты, скру́чаны; падня́ты;

2. прыбра́ны;

3. убра́ны, прыбра́ны;

4. убра́ны; сабра́ны; скла́дзены; схава́ны;

5. увабра́ны, уме́шчаны;

6. зня́ты; вы́далены, вы́гнаны, прагна́ны; см. убра́ть.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

разря́женный разг. (наряженный) прыбра́ны, мног. папрыбіра́ны, убра́ны, мног. паўбіра́ны; (выряженный) вы́страены; (разодетый) разадзе́ты.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Раёк у песні: Ішоў раёк дарогаю, / дарогаю шырокаю. / Хади раёк, на мой дварок (Рам. 8), ’пучок нязжатага жыта на полі, убраны кветкамі’, ’дажыначная песня’ (рас., брасл., красл., Сл. ПЗБ). Памяншальная форма ад уласнага імя міфічнай істоты Рая — апякуна ўраджаю і багацця, “жытнага дзеда” (Бел. міф., 422). Гл. рай2.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кандыда́т ’той, хто намечаны для выбрання, прыёму, назначэння’ (ТСБМ, Яруш.), Ст.-бел. кондидатъ (XVII ст.) ’тс’. Запазычана са ст.-польск. kandydat, якое з лац. candidātusубраны ў белае адзенне’ (з часоў Рыму — прэтэндэнт на пасаду павінен быў быць апрануты ў белую тогу) < лац. condere ’бялець, блішчэць’ (Слаўскі, 2, 44; Шанскі, 2 (К), 43–44).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Стро́йны ‘прыгожы і прапарцыянальна складзены, статны’, ‘роўна і правільна размешчаны’, ‘правільна і лагічна пабудаваны, паслядоўны’ (ТСБМ), ‘стройны; спраўны, прыгожы’ (Сл. ПЗБ, Бяльк.), ‘прыгожы, спрытны’ (Бяльк.), ‘даведзены да ладу’ (ТС), ‘кшталтны’ (Варл.), стро́йна ‘смачна, добра’ (Жд. 3). Укр. стрі́йний ‘прыгожа апрануты, убраны’, рус. стро́йный ‘стройны’, польск. strojny ‘прыгожы (аб адзенні)’. Да строй у розных значэннях.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)