касаву́рыць, -ру, -рыш, -рыць; незак., што (разм.).

Глядзець коса, убок (пра вочы).

Вока касавурыць.

|| зак. скасаву́рыць, -ру, -рыш, -рыць; -раны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ве́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.

Асобная лінія ў сістэме чыгунак, якая адыходзіць убок ад асноўнай чыгуначнай магістралі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

накася́к, прысл.

1. Коса, убок ад прамога кірунку.

Дарога ішла н.

2. Пра хуткую, нядбайную работу.

Так-сяк, накасяк, абы не па-людску (прыказка).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прэч, прысл.

Убок, далей ад якога-н. месца, далоў.

Пайшоў п. адгэтуль!

Рукі прэч!знач. выкл.) — патрабаванне не ўмешвацца не ў сваю справу.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Адтапы́рыць (губу) (КТС), адтапырыць ’адставіць убок’ (КЭС). Гл. тапырыць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

адгрэ́бці, -рабу́, -рабе́ш, -рабе́; -рабём, -рабяце́, -рабу́ць; -ро́б, -рэ́бла; -рабі́; -рэ́бены; зак., што.

Грабучы, адсунуць убок, адкінуць.

А. сена.

А. смецце.

|| незак. адграба́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́крык, ‑у, м.

Гучны адрывісты вокліч, крык. Шум, жарты, вясёлыя выкрыкі поўнага задавальнення поўнілі лазню. Колас. Хутка пачуліся грозныя выкрыкі стражнікаў: «Шырэй дарогу! Шырэй! Убок! Убок Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адвява́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., што.

Адхіляць, адносіць убок павевам ветру, веяннем.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адве́сіць, -ве́шу, -ве́сіш, -ве́сіць; -ве́шаны; зак., што.

Адкрыць што-н. завешанае; зняць або адсунуць убок тое, чым было што-н. завешана.

А. акно.

Адвесіць губы (разм., неадабр.) — надзьмуцца, пакрыўдзіцца.

|| незак. адве́шваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паадстаўля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., што.

Адставіць, адсунуць убок усё, многае. Паадстаўляць крэслы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)