вы́ратавацца, ‑туюся, ‑туешся, ‑туецца; зак.
Аказацца выратаваным ад гібелі, небяспекі, пагрозы чаго‑н.; уберагчыся. [Шкробат:] — Людзі кінулі ўсё, рынулі і паўцякалі, каб хаця самім выратавацца. Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адратава́цца, ‑туюся, ‑туешся, ‑туецца; зак.
Выратавацца ад гібелі, знішчэння; уберагчыся ад таго, што немінуча нясе бяду. І Калістрат рашыў Часова грошы даць, Каб змог Іван адратавацца. Корбан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ухава́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Зберагчы сябе, пазбегнуць якой‑н. небяспекі, чаго‑н. шкоднага, непажаданага; уберагчыся. У мелкіх, зробленых на скорую руку акопах цяжка было ўхавацца. Лобан. // Захавацца ў цэласці; не прапасці. [Казік:] — Нічога ж [з дакументаў] не засталося, ні дзедавага пашпарта, ні яго даведак, а картка гэта ўхавалася і блукала ўслед за мной... Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
уратава́цца, ‑туюся, ‑туешся, ‑туецца; зак.
Разм. Уберагчыся ад небяспекі, гібелі, знішчэння; выратавацца. [Бавылёк] яшчэ не ведаў, што яму рабіць, як уратавацца ад бяды. Якімовіч. Я не спадзяваўся ўратавацца ад пагоні і рыхтаваўся прыняць бой. Шамякін. Байцы ўцякалі, каб уратавацца, але, пакінуўшы акопы, траплялі яшчэ ў большую небяспеку. Марціновіч. // Унікнуць чаго‑н. непрыемнага, непажаданага. Змітрок Бядуля ўратаваўся ад нападаў, перабраўшыся ў «Маладняк». Лужанін. Грыбоў яны назбіралі і нават ад таго першага, вялікага дажджу ўратаваліся шчасліва, схаваўшыся хто ў кабіне, а хто пад машынаю. М. Стральцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)