сцэно́граф, -а, мн. -ы, -аў, м.

Тэатральны мастак, спецыяліст па сцэнаграфіі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

антрэпрэнёр, -а, мн. -ы, -аў, м.

Прыватны тэатральны прадпрыемец.

|| прым. антрэпрэнёрскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рэвю́, нескл., н.

Тэатральны агляд — прадстаўленне з паасобных сцэн, эпізодаў і нумароў.

Музычнае р.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

біно́кль, -я, мн. -і, -яў, м.

Ручная аптычная прылада з дзвюх паралельна злучаных падзорных труб для разглядвання аддаленых прадметаў.

Тэатральны б.

Палявы б.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

антрэпрэнёр, ‑а, м.

У капіталістычных краінах — прыватны тэатральны прадпрыемец.

[Фр. entrepreneur.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бутафо́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

Тэатральны служачы, адказны за бутафорыю (у 1 знач.), а таксама майстар, які яе вырабляе.

|| прым. бутафо́рскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

касцюмі́раваны, -ая, -ае.

1. Адзеты ў тэатральны або маскарадны касцюм.

Касцюміраваныя вучні.

2. Які праходзіць, адбываецца з удзелам людзей у маскарадных касцюмах.

Касцюміраванае выступленне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гляда́ч, гледача́, мн. гледачы́, гледачо́ў, м.

Той, хто глядзіць што-н., назірае за чым-н.

Тэатральны г.

|| ж. гляда́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

касцюмі́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; -раваны; зак. і незак., каго (што).

Адзець (адзяваць) у тэатральны або маскарадны касцюм.

|| звар. касцюмі́равацца, -руюся, -руешся, -руецца.

|| наз. касцюмі́раванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

касцюмі́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., каго-што.

Адзець (адзяваць) у тэатральны касцюм.