літарату́рна-тэатра́льны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. літарату́рна-тэатра́льны літарату́рна-тэатра́льная літарату́рна-тэатра́льнае літарату́рна-тэатра́льныя
Р. літарату́рна-тэатра́льнага літарату́рна-тэатра́льнай
літарату́рна-тэатра́льнае
літарату́рна-тэатра́льнага літарату́рна-тэатра́льных
Д. літарату́рна-тэатра́льнаму літарату́рна-тэатра́льнай літарату́рна-тэатра́льнаму літарату́рна-тэатра́льным
В. літарату́рна-тэатра́льны (неадуш.)
літарату́рна-тэатра́льнага (адуш.)
літарату́рна-тэатра́льную літарату́рна-тэатра́льнае літарату́рна-тэатра́льныя (неадуш.)
літарату́рна-тэатра́льных (адуш.)
Т. літарату́рна-тэатра́льным літарату́рна-тэатра́льнай
літарату́рна-тэатра́льнаю
літарату́рна-тэатра́льным літарату́рна-тэатра́льнымі
М. літарату́рна-тэатра́льным літарату́рна-тэатра́льнай літарату́рна-тэатра́льным літарату́рна-тэатра́льных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

музы́чна-тэатра́льны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. музы́чна-тэатра́льны музы́чна-тэатра́льная музы́чна-тэатра́льнае музы́чна-тэатра́льныя
Р. музы́чна-тэатра́льнага музы́чна-тэатра́льнай
музы́чна-тэатра́льнае
музы́чна-тэатра́льнага музы́чна-тэатра́льных
Д. музы́чна-тэатра́льнаму музы́чна-тэатра́льнай музы́чна-тэатра́льнаму музы́чна-тэатра́льным
В. музы́чна-тэатра́льны (неадуш.)
музы́чна-тэатра́льнага (адуш.)
музы́чна-тэатра́льную музы́чна-тэатра́льнае музы́чна-тэатра́льныя (неадуш.)
музы́чна-тэатра́льных (адуш.)
Т. музы́чна-тэатра́льным музы́чна-тэатра́льнай
музы́чна-тэатра́льнаю
музы́чна-тэатра́льным музы́чна-тэатра́льнымі
М. музы́чна-тэатра́льным музы́чна-тэатра́льнай музы́чна-тэатра́льным музы́чна-тэатра́льных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

раё́к, райка́, мн. райкі́, райко́ў м.

1. Скрынка з павелічальным шклом для разглядвання малюнкаў, а таксама паказ такіх малюнкаў на кірмашах 18—19 стст., які суправаджаўся жартоўнымі тлумачэннямі; батлейка.

2. Лялечны тэатр (уст.).

3. Тэатральная галёрка (разм., уст.).

|| прым. рае́шны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

марыяне́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

1. Тэатральная лялька, якой кіруе акцёр пры дапамозе спецыяльнага прыстасавання.

2. перан. Чалавек, урад, які слепа дзейнічае па ўказцы, па волі іншых.

[Фр. marionnette.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ло́жа¹, -ы, мн. -ы, лож, ж.

1. Месца ў глядзельнай зале, аддзеленае перагародкай для невялікай колькасці асоб, а таксама наогул месца (у зале пасяджэнняў, на стадыёне), прызначанае для прадстаўнікоў СМІ, гасцей і інш.

Тэатральная л.

2. Аддзяленне масонскай арганізацыі, а таксама месца яе тайных сходаў.

Масонская л.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пастано́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж.

1. гл. ставіць.

2. Становішча, манера трымаць якую-н. частку цела.

Правільная п. ног.

3. Спосаб рабіць што-н., арганізацыя чаго-н.

П. музычнай адукацыі ў школах.

4. Р мн.о́вак. Тое, што і спектакль.

Тэатральная п.

|| прым. пастано́вачны, -ая, -ае (да 4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Марыяне́ткатэатральная лялька, якой кіруе акцёр пры дапамозе спецыяльнага прыстасавання’ (ТСБМ). Праз польск. ці рус. мову з франц. marionette ’тс’, экспрэсіўнага вытворнага ад Marion, якое да імені Marie (Фасмер, 2, 573). Даль (2, 782) выводзіць лексему ад імя італьянца Marioni.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пу́бліка, -і, ж., зб.

1. Людзі, якія знаходзяцца дзе-н. у якасці гледачоў, слухачоў, наведвальнікаў і пад., а таксама ўвогуле людзі, грамадства.

Тэатральная п.

Чытацкая п.

На публіку (гаварыць, рабіць і пад.: напаказ; разм., неадабр.).

2. Група або разрад людзей, аб’яднаных па якіх-н. агульных прыметах (разм., жарт. або неадабр.).

Няварта вадзіцца з такой публікай.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зво́дны, ‑ая, ‑ае.

1. Які з’яўляецца зводкай чаго‑н.; які аб’ядноўвае, падсумоўвае якія‑н. даныя. Зводная справаздача. Зводны бюджэт. Зводная тэатральная афіша.

2. Сфарміраваны з некалькіх самастойных частак, адзінак. Зводны аркестр. Зводны хор. Зводны батальён.

3. Які даводзіцца каму‑н. братам або сястрой па мачасе або айчыму. Зводны брат. Зводная сястра.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сцэ́на, -ы, мн. -ы, сцэн, ж.

1. Спецыяльная пляцоўка, на якой адбываюцца спектаклі, канцэрты, выступленні і інш., а таксама ўвогуле сам тэатр, тэатральная, эстрадная дзейнасць.

Падняцца на сцэну.

Майстры сцэны.

2. Асобная частка акта тэатральнай п’есы, эпізод у п’есе, рамане, аповесці, карціне.

3. Здарэнне, эпізод, які можна назіраць у жыцці.

Сцэна з жыцця студэнтаў.

4. Вострая, рэзкая размова (разм.).

С. рэўнасці.

|| памянш. сцэ́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж. (да 2 і 3 знач.).

|| прым. сцэні́чны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)