штотыднёвік, -а, мн. -і, -аў, м.

Выданне, якое выходзіць раз на тыдзень.

Ш. «Літаратура і мастацтва».

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

страстно́й / страстна́я неде́ля церк. перадвеліко́дны ты́дзень.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

запі́ць², -п’ю́, -п’е́ш, -п’е́; -п’ём, -п’яце́, -п’ю́ць; -пі́; зак.

Пачаць п’янстваваць.

З. на цэлы тыдзень.

|| незак. запіва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перадвеліко́дны предпасха́льный;

п. ты́дзеньцерк. страстна́я неде́ля

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

неде́ля ж. ты́дзень, род. ты́дня м.;

ка́ждую неде́лю ко́жны ты́дзень;

на той (на бу́дущей) неде́ле на тым (на бу́дучым) ты́дні;

на той (на про́шлой) неде́ле на тым (на міну́лым) ты́дні;

по (це́лым) неде́лям па (цэ́лых) ты́днях, ты́днямі;

с неде́ли на неде́лю з ты́дня на ты́дзень;

без го́ду неде́ля без го́да ты́дзень;

семь пя́тниц на неде́ле сем пя́тніц на ты́дзень.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ты́йдзеньтыдзень’ (Жд. 3). Гл. тыдзень.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дзьму́цца, -му́ся, -ме́шся, -ме́цца; -мёмся, -мяце́ся, -му́цца; -мі́ся; незак., на каго-што і без дап. (разм.).

Сердаваць, крыўдзіцца, выказваць сваім выглядам незадаволенасць.

Цэлы тыдзень дзьмецца на старшыню.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тупані́на, -ы, ж. (разм.).

1. Тупанне нагамі, гукі гэтага тупання.

2. Хаджэнне па розных інстанцыях у сувязі з вырашэннем якой-н. справы.

Тупаніны было на цэлы тыдзень.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тыднёвы, ‑ая, ‑ае.

Які працягваецца цэлы тыдзень. Тыднёвы адпачынак. □ Кожны з .. [спартсменаў] хацеў першым, пасля тыднёвай барацьбы, закончыць гонку ў Мінску. «Беларусь». // Разлічаны на тыдзень. Тыднёвы план. Тыднёвае заданне. // Атрыманы за тыдзень. Тыднёвы заработак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

патыднёвы, ‑ая, ‑ае.

Які праводзіцца, робіцца кожны тыдзень. Патыднёвы план. Патыднёвая справаздача. // Які атрымліваюць за кожны тыдзень. Патыднёвы заработак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)