пуа́нты, ‑аў; адз. пуант, ‑а, М ‑нце, м.

Цвёрдыя наскі балетных туфель.

•••

На пуантах (стаяць, хадзіць, танцаваць і пад.) — у балеце: на пальцах, на кончыках пальцаў (у спецыяльным абутку).

[Ад фр. pointe — вастрыё, кончык.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ту́флі, ‑фель і фляў; адз. туфель, ‑фля, м.

Абутак, які закрывае нагу не вышэй шчыкалаткі. Парусінавыя туфлі. □ Да туфляў ліпнуць збітыя пялёсткі люцікаў і нейкае яшчэ зусім зялёнае травяное насенне — круп[ы]. Кірэйчык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Панты́кі ’апоркі’ (ТС). З польск. patynka, patynekтуфель’ < італ. patino ’тапкі’, параўн. франц. patte ’нага’, ням. Pfote або Patsche ’тс’ (Брукнер, 399). У бел. слове адбылася метатэза зычных.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ту́флік, ‑а, м.

Памянш.-ласк. да туфель. Унізе ў шафе ляжалі белыя туфлікі, падобныя на пантофлікі, але з завязкамі. Арабей. Алежка скочыў з ложка, знайшоў свой касцюмчык. 1, калі адзяваўся, калі зашнуроўваў туфлікі, дыхаў шумна, часта. Вышынскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Тушні́ ‘від туфель’ (Касп.). Няясна. Лаўчутэ (Балтизмы, 134) упершыню аднесла слова да балтызмаў, прыняўшы кантамінацыю літ. pùšnys ‘доўгія боты ў паляўнічых і рыбакоў’ ад puškė́ti ‘брысці па вадзе’ і туфлі (гл.), што малаверагодна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Папу́ці ’прымітыўны абутак’ (Весці АН БССР, 1969, 4, 129, зэльв.), папу́ть ’непаваротлівы’ (Рам., 8, 124, дзісн.), папу́цькі ’вязаныя з нітак або сшытыя з палатна тапачкі’ (Сл. Брэс.). З польск. papućтуфель з сукна, хатнія тапачкі’ (Весці АН БССР, там жа). Польск. з тур. papudż ’тс’ (Брукнер, 395).⇉.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

паме́р, -у, мн. -ы, -аў, м.

1. Велічыня чаго-н. у якім-н. вымярэнні.

П. участка.

П. туфель.

2. Ступень развіцця, велічыня, маштаб якой-н. з’явы.

Здарэнне набыло шырокія памеры.

3. Колькасць і характар стоп у вершаваных радках, якія з’яўляюцца асновай рытму; таксама колькасць рытмічных адзінак у музыкальным такце (спец.).

Ямб — двухдольны п.

Вальсы пішуцца памерам у тры чвэрці.

|| прым. паме́рны, -ая, -ае (да 1 і 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Пасталы́, пасталэ́, постолэ́, постолы́, браг. пасту́лі; посто́лі, пустолы́ ’лыкавыя лапці’ (Маш., Булг., Янк. 3., Янк. БФ, Шпіл., Эр., Бес., Тарн., Сл. ПЗБ, Малч., Мат. Гом., Ян., Сл. Брэс.), ’скураныя лапці’ (ТСБМ, Касп., Мат. Гом., Сл. Брэс.; віц., Хрэст. дыял.), ’падстаўкі для ўмацавання ножак церніцы’ (Уладз.). Укр. пості́л, постоли́, рус. постолы́, польск. postoł, славен. póstol, серб.-харв. по̀сто̑, балг. постал, бостал ’чаравікі’, ’туфель’. Радлаў (4, 1291), Міклашыч (Türk. El. Nachtr., 2, 144), Гараеў (276), Вахрас (Наим. об., 151) выводзяць з тур. postalтуфель’ (тур., крым.-тат. post ’скура’ < новаперс. < с.-перс. pōst ’тс’. Іншыя (Праабражэнскі, 2, 113; Младэнаў, 496) мяркуюць, што гэта слова мае і.-е. паходжанне (з *pod‑ і *tol‑), прыводзячы ў якасці роднаснага ст.-інд. padatalē ’падэшвы чаравікаў’, што малаімаверна. Улічваючы геаграфію пашырэння лексемы можна меркаваць аб асобным запазычанні цюркскага слова ва ўсх.-слав. і паўд.-слав. мовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ту́флі, адз. л. ту́фель, памянш. ту́флік ‘лёгкі неглыбокі абутак, пантофлі’ (ТСБМ, Брасл. сл.), ту́флі, ту́хлі ‘тс’ (Сцяшк.), ту́хлі ‘тс’ (ТС, Арх. Вяр.), ту́хель ‘пантофель’ (Юрч. Вытв.), ту́флі, ту́плі ‘пантофлі’ (Васільковая сп., Сл. ПЗБ), памянш. туфелʼо́чак (Вруб.). Запазычаны з рус. ту́фли, ту́фель, якія з нідэрл. tóffel ‘хатні абутак’ ці з с.-н.-ням. tuffele, апошнія з с.-н.-ням. pantuffel (гл. пантофлі); яно ў выніку пераасэнсавання (паводле народнай этымалогіі) разлажылася на pant ‘завязка, шнурок’ і tuffel. Крыніцай запазычання лічыцца італ. pantofola (далей няясна, гл. Арол, 4, 122), якое нібыта з незасведчанага грэч. *παντόφελλός ‘сандалі на коркавай падэшве’ < πάντη ‘усюды, адусюль’, φελλός ‘коркавае дрэва’ (Фасмер, 4, 127; Чарных, 2, 273). Зайкоўскі (Слов. етим., 184–185), абапіраючыся на засчведчанае на Магілёўшчыне панто́пель ‘вязаны лапаць з тоўстых пяньковых ці льняных нітак’ (Янк. Мат.), мяркуе, што другая частка магла паходзіць з φλοιός, φλούδα ‘кара’, а дакладней ‘лыка’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дзявя́цера, дзевяцяры́х, дзевяцяры́м, дзевяцяры́мі, ліч. зб.

Дзевяць.

Ужыв.:

а) з назоўнікамі мужчынскага або агульнага роду, якія абазначаюць асобу.

Д. салдат.

Засталося д. калег;

б) з асабовымі займеннікамі ў мн. л.

Нас было д.;

в) з назоўнікамі мн. л., якія абазначаюць маладых істот.

Д. дзяцей.

Д. парасят;

г) з множналікавымі назоўнікамі.

Д. калёс.

Д. сутак;

д) з некаторымі назоўнікамі, якія абазначаюць парныя прадметы.

Д. туфель.

Д. шкарпэтак;

е) без назоўнікаў, калі абазначае асоб мужчынскага і жаночага полу.

Сустрэць дзевяцярых.

Яда на дзевяцярых.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)