важдані́на, ‑ы, ж.

Разм. Занятак, які патрабуе многа часу, увагі; турбота. // Пустая трата часу. Усё рабілася без лішняй важданіны, хутка і акуратна. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

турбо́тнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць турботнага; турбота, клапатлівасць. Яніна дапаўняла Фёдара сваёй працавітасцю і турботнасцю, сваёй лагодаю, якая часта бывае даражэй любога пачастунку. Кірэенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Не́рамасць, нермасцьтурбота’ (Сл. ПЗБ). Запазычанне з літ. nerimastis ’трывога, турбота’, параўн. таксама нема- расце, гл. Грынавяцкене і інш., LKK, 16, 184; Яна ж, 22, 193; Лаўчутэ, Балтизмы, 70.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Не́рымасцьтурбота’ (Сл. ПЗБ). Гл. нерамасць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Карце́нне ’непакой, трывога, турбота’ (Юрч.), да карцець (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

треволне́ние ср., чаще мн., книжн. турбо́та, -ты ж., хвалява́нне, -ння ср.; трыво́га, -гі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Важдані́на ’занятак, які патрабуе шмат часу; турбота’ (КТС). Гл. важдацца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нехваты́жны ’непаважаны’ (ТС). Утворана ад хватыгас польск. fatyga ’паслуга, ласка; турбота'

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

акупі́цца, акупіцца; зак.

Аплаціцца; прынесці даход, які пакрывае зробленыя расходы. Давайце запросім вучоных, няхай зробяць эканамічны аналіз гаспадаркі, дадуць навуковыя прагнозы. Далібог, акупяцца затраты. Шамякін. // перан. Разм. Апраўдаць сябе, даць станоўчыя вынікі. Твар [айца Міколы] робіцца тужлівым. Але гэта цягнецца толькі момант, бо яго турбота, яго, можна сказаць, пакута шчодра акупілася вынікам намаганняў. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

беспоко́йство ср. (озабоченность) турбо́та, -ты ж., кло́пат, -ту м.; (нарушение покоя) неспако́й, -ко́ю м.; (тревожное состояние) трыво́га, -гі ж., хвалява́нне, -ння ср.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)