тоскли́во нареч. тужлі́ва; ну́дна, нудлі́ва; су́мна;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

выць, вы́ю, вы́еш, вы́е; незак.

Працяжна і тужліва скуголіць; утвараць гукі, падобныя на выццё.

Воўк вые.

Вые вецер.

В. ад болю (перан.: плакаць уголас).

|| наз. выццё, -я́, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ско́рбно нареч. засму́чана; са скру́хай; тужлі́ва; журбо́тна;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

уны́ло нареч.

1. марко́тна, тужлі́ва, су́мна;

2. ну́дна, нудлі́ва; см. уны́лый;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мёртва,

1. Прысл. да мёртвы (у 1, 2, 4 знач.).

2. безас. у знач. вык. Ціха, вяла, змярцвела. Ціха, мёртва і тужліва, Толькі лускае мароз. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

запа́лы, ‑ая, ‑ае.

Які запаў, паглыбіўся ўнутр; упалы. Запалыя грудзі. Запалыя бакі. □ Твар быў шэры, ажно чорны, з запалымі шчокамі. Шамякін. Запалыя вочы ў сініх кругах глядзелі тужліва. Карпаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

журбо́тна,

1. Прысл. да журботны.

2. безас. у знач. вык. Сумна, маркотна, тужліва. Пуста ў садзе і журботна, Як страціў нешта сад, Нават лісцечка дрыготна Шум вядзе на смутны лад. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спы́тваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., што.

Разм. Спрабаваць на смак; каштаваць. Пірагом запах хлеб — хто яго спытваў калі, той пірог. Лобан. // Есці. — Я даўно сала не спытваў, — сказаў тужліва Міхалючок. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

То́сна ’млосна’ (гродз., Сл. ПЗБ), то́скнатужліва, сумна’ (Ласт.), ст.-бел. то́скно ’тс’ (XVII ст., Карскі, 1, 88). Да таскні́ць ’тужыць, нудзіцца, сумаваць’ (гл.), параўн. ст.-польск. teskno/tesno ’сумна’, ’непрыемна, крыўдна’ і спрошчанае дыял. ckno (*tъskn‑ > *tskn‑ > ckn‑) ’сумна, тужліва’, ’моташліва, нудліва’, ’саладжава’, н.-луж. tešno, stysno ’палахліва, жудасна’, ’цяжка, змрочна’, в.-луж. tyšno ’тс’, ’сумна, маркотна, засмучана’, чэш. je mu teskno ’яго сум, туга бярэ за сэрца’, славац. teskno, tesnoтужліва’. Да праславянскага прыметніка *tъsknъ ’смутны, тужлівы, прыгнечаны’, які ад назоўніка *tъska ’смутак, прыгнечанасць, дрэннае самаадчуванне, млоснасць, нуда’ (гл. таска), параўн. рус. тоска́ ’туга, нуда, смутак’, стараж.-рус. тъска ’бура на моры (з марской хваробай)’, ’цяжкасць, гора, сум, неспакой’ (Борысь, 632; Фасмер, 4, 88; ЁСУМ, 5, 612). Найбліжэйшым і.-е. адпаведнікам з’яўляецца літ. taũsti ’сумаваць’ (Махэк₂, 641).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

рыдлёўка, ‑і, ДМ ‑лёўцы; Р мн. ‑лёвак; ж.

Ручная прылада для капання; металічная лапата. Мы ўзяліся за работу: я рыдлёўкай выкопваў бульбу, а Ганка падбірала яе. М. Стральцоў. Бясшумна кідалі рыдлёўкі зямлю, Тужліва гучаў У прасторы салют. Гілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)