мітусі́ць

‘трывожыць, турбаваць каго-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. мітушу́ мітусі́м
2-я ас. мітусі́ш мітусіце́
3-я ас. мітусі́ць мітуся́ць
Прошлы час
м. мітусі́ў мітусі́лі
ж. мітусі́ла
н. мітусі́ла
Загадны лад
2-я ас. мітусі́ мітусі́це
Дзеепрыслоўе
цяп. час мітусячы́

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

затрыво́жыць, ‑жу, ‑жыш, ‑жыць; зак.

Пачаць трывожыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цвялі́ць, цвялю́, цве́ліш, цве́ліць; незак., каго-што.

1. Дражніць, раздражняць.

Ц. сабаку.

2. перан. Верадзіць, трывожыць.

Ц. успаміны.

Ц. душу.

|| зак. уцвялі́ць, -вялю́, -ве́ліш, -ве́ліць; -ве́лены (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ну́дны, -ая, -ае.

1. Невясёлы, маркотны, сумны.

2. Які наганяе нуду; нецікавы; поўны нуды, тугі.

Нудная песня.

3. Які не перастае, трывожыць бесперастанку (пра боль і інш.).

|| наз. ну́днасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

турбава́ць, -бу́ю, -бу́еш, -бу́е; -бу́й; -бава́ны; незак., каго-што.

1. Парушаць чый-н. спакой, непакоіць каго-н., перашкаджаць каму-н.

На рабоце яго не турбавалі.

2. Хваляваць, трывожыць.

Яго турбавала незвычайная цішыня вакол.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нудлі́вы, -ая, -ае.

1. Поўны нуды (у 1 знач.), тужлівага настрою.

Н. стан.

2. Які наганяе нуду (у 1 і 3 знач.), сум.

Н. шум дажджу.

3. Які трывожыць бесперастанку (пра боль і інш.).

|| наз. нудлі́васць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

чу́хаць, -аю, -аеш, -ае; незак., каго-што.

1. Скрэбці, драпаць, каб пазбавіцца свербу.

Ч. спіну.

2. перан. Трывожыць, турбаваць каго-н. (разм.).

◊

Чухаць патыліцу (разм.) — быць заклапочаным чым-н.

|| зак. пачу́хаць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. чу́ханне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

эфе́ктнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць эфектнага. Дзед не хацеў трывожыць сына дзеля эфектнасці моманту, тым болей, што Мартын Рыль мог і не быць. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Карці́ць ’турбуе, трывожыць, непакоіць’ (Гарэц., Бір., Янк. III, дзярж.). Гл. карцець.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Карпе́ць ’трывожыць, хваляваць’ (З нар. сл.), ’цярпець невыгоды, нястачы’ (КЭС, лаг.). Да карпаць 1. Семантычна няясна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)