мажны́, ‑ая, ‑ое.

Рослы, поўны, моцнага целаскладу. Побач з мажным, шыракаплечым Міхалам Арына здавалася мініяцюрнай, стройнай і маладой. Карпаў. Упусціўшы мужчын, мажная, раздабрэлая буфетчыца зашчапіла за імі дзверы, адышлася за стойку. Навуменка. За сталом сядзелі трое ў ваенным, і ўсе трое былі мажныя, самавітыя, сур’ёзныя. Новікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Тро́йка1, трэ́йко ‘тройчы’ (Нар. Гом.), тро́йкотрое’ (Рам. 3, ТС), ‘трайня’ (Сл. ПЗБ), трэ́ка ‘тройчы’ (Сцяшк. Сл.), трэ́ко ‘тс’ (Сержп.). Узыходзяць да формы зборнага лічэбніка *trojьтрое’, аформленага па ўзоры *dvojьka ‘двое’ з суф. ‑k‑, гл. Карскі 2-3, 55; Мяркулава, Этимология–1972, 102; SP, 5, 185. Формы з ‑э(й) можна патлумачыць уплывам балтыйскіх моў на фоне тро́е, пры літ. trejí ‘тры, трое’, аднак больш верагодная змена о > э пад націскам пад уплывам трэці.

Тро́йка2 ‘лічба 3 і адпаведная адзнака ці карта; запрэжка з трох коней; група з трох чалавек; касцюм з трох рэчаў’ (ТСБМ, Некр. і Байк.), ‘3‑метровая калода’ (Мат. Гом.), ‘трэці ход у гульні’ (ТС). Да папярэдняга слова (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

напярэ́сцігі, прысл. і прыназ.

Абл. Напярэймы. Стары .. выбег, стаў напярэсцігі. — Вы куды гэта? Кулакоўскі. Трое ехалі па раллі, потым пусціліся напярэсцігі каню. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

парася́ і парасё, ‑сяці; мн. ‑сяты, ‑сят; н.

Дзіцяня свінні. У Самабыля ёсць розная жыўнасць: куры, трое парасят, дзве казы і трусы. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пагадава́цца, ‑дуемся, ‑дуецеся, ‑дуюцца; зак.

Выгадавацца, вырасці — пра ўсіх, многіх. Жонкі ў .. [Піліпа Андрэевіча] няма, а дзеці пагадаваліся ўжо і ўсе трое жывуць, як кажуць, на сваім хлебе. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

се́мдзесят, сямідзесяці, Т сямюдзесяццю, ліч. кольк.

Лік і лічба 70. // Колькасць, якая абазначаецца лічбай 70. Семдзесят гадоў. □ За трое сутак [партызаны] прайшлі ад сваёй базы больш чым семдзесят кіламетраў. Шахавец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тро́йка, -і, ДМ тро́йцы, мн. -і, тро́ек, ж.

1. Лічба

3.

2. Адзнака паспяховасці вучняў, студэнтаў (разм.).

Атрымаць тройку па матэматыцы.

3. Трое коней, запрэжаных поруч у адзін экіпаж.

Катацца на тройцы.

4. Група з трох чалавек або трох аднародных прадметаў.

5. Касцюм, у які ўваходзяць пінжак, штаны або спадніца, камізэлька.

6. Назва чаго-н., абазначанага лічбай 3 (трамвай, аўтобус і пад.; разм.).

|| прым. тро́ечны, -ая, -ае (да 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ку́тні, ‑яя, ‑яе.

Які знаходзіцца, размешчан у куце. Кутняе акно. □ Невялікае памяшканне чайной было амаль пустое, толькі за кутнім сталом ля печкі вольна расселіся трое. Быкаў.

•••

Кутнія зубы гл. зуб.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разве́двальнік, ‑а, м.

Той, хто займаецца разведваннем нетраў. Інжынер-разведвальнік. □ Мы, — гэта Васіль, Наташа і я. Усе трое — разведвальнікі балот. З гадзіну назад нас прывёз сюды зялёны экспедыцыйны газік. Аляхновіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Траю́радны ‘родны ў трэцім калене’ (ТСБМ, Пан., Брасл. сл.): лапаць боту траюрадны пляменнік (Юрч. Крыл.). Да трое і род (гл.) па ўзоры дваюрадны (Фасмер 4, 107; ЭСБМ 3, 131).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)