бадзя́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца; незак.

1. Весці бадзяжніцкае, без пэўнага занятку і прыстанішча жыццё.

Б. па свеце.

2. Марна траціць час, сланяючыся без справы.

Б. па вуліцы.

|| наз. бадзя́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нячы́віць

‘быць у стане беспамяцтва, непрытомнасці, траціць пільнасць’

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. нячы́ўлю нячы́вім
2-я ас. нячы́віш нячы́віце
3-я ас. нячы́віць нячы́вяць
Прошлы час
м. нячы́віў нячы́вілі
ж. нячы́віла
н. нячы́віла
Загадны лад
2-я ас. нячы́ў нячы́ўце
Дзеепрыслоўе
цяп. час нячы́вячы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

марнава́ць, -ну́ю, -ну́еш, -ну́е; -ну́й; -нава́ны; незак.

1. што. Траціць без карысці, марнатравіць.

М. час.

2. каго. Мучыць, стамляць.

М. людзей.

|| зак. змарнава́ць, -ну́ю, -ну́еш, -ну́е; -ну́й; -нава́ны.

|| наз. марнава́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вышу́гваць

‘вырастаць высокім; ліць, сыпаць, траціць што-небудзь; праганяць каго-небудзь, што-небудзь; рабіць што-небудзь у хуткім тэмпе’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. вышу́гваю вышу́гваем
2-я ас. вышу́гваеш вышу́гваеце
3-я ас. вышу́гвае вышу́гваюць
Прошлы час
м. вышу́гваў вышу́гвалі
ж. вышу́гвала
н. вышу́гвала
Загадны лад
2-я ас. вышу́гвай вышу́гвайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час вышу́гваючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

марнатра́віць, ‑траўлю, ‑травіш, ‑трапіць; незак., што.

Траціць марна, без патрэбы што‑н.; марнаваць. Марнатравіць час. Марнатравіць набытак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

губі́ць, гублю́, гу́біш, гу́біць; незак., каго-што.

1. Рабіць непрыгодным, нішчыць.

Г. лес.

2. Прыводзіць да гібелі, забіваць.

Г. звяроў.

3. перан. Марна, дарэмна траціць (час, сродкі, сілы і пад.).

Г. лепшыя гады.

|| зак. пагубі́ць, -гублю́, -гу́біш, -гу́біць; -гу́блены.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Мараха́ніць ’траціць час дарма’ (Бяльк.). Няясна. Магчыма, узыходзіць да рус. морх ’махры’, ’аборкі на рукавах сукенкі’ > ’рабіць махры, аборкі’ > ’займацца непатрэбнай справай’ > ’марнаваць час’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

теря́ть несов., в разн. знач. тра́ціць; (преимущественно о конкретных предметах) губля́ць;

теря́ть де́ньги губля́ць гро́шы;

теря́ть влия́ние тра́ціць уплы́ў;

теря́ть терпе́ние тра́ціць цярплі́васць (цярпе́нне);

теря́ть си́лу тра́ціць сі́лу;

теря́ть в ве́се тра́ціць у вазе́;

теря́ть вре́мя тра́ціць час;

я на э́том мно́го теря́ю я на гэ́тым шмат тра́чу;

◊

не́чего теря́ть няма́ чаго́ тра́ціць (губля́ць);

теря́ть го́лову губля́ць галаву́;

теря́ть из ви́ду а) губля́ць з вачэ́й; б) (упускать) выпуска́ць з-пад ува́гі;

теря́ть по́чву под нога́ми тра́ціць (губля́ць) гле́бу пад нага́мі; см. потеря́ть;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

біру́лька, -і, ДМ -льцы, мн. -і, -лек, ж.

1. Маленькая точаная фігурка, якая ўжыв. ў гульні, дзе трэба дастаць адну за адной такія фігуркі, не зварухнуўшы астатніх.

2. Падвеска на ланцужку кішэннага гадзінніка, бранзалета і пад. як упрыгожанне.

◊

Гуляць у бірулькі (разм., неадабр.) — займацца пустымі справамі, марна траціць час.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Ля́сы тачы́ць ’марна траціць час у пустых размовах’ (ТСБМ, Юрч. Фраз. 2, Касп.). Укр. ляси підпуска(ти) ’заляцацца’, рус. лясы точить (веять, разводить, подводить, сказывать, строить, строчить) ’марна траціць час у балбатні, пляткарыць’. Паводле пашырэння ў гаворках можна меркаваць аб запазычанні з рус. мовы, у якой гэта запазычанне з польск. balasy ’балясы’ < італ. balaustro ’баляса ў балюстрадзе’ (Сабалеўскі, РФВ, 66, 345; Фасмер, 2, 552). Параўн. рус. кастр. лясы‑балясы ’балбатня, леменда’, ярасл. лясы‑балясы точить ’пустасловіць’, ’жартаваць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)