плаку́н-трава́, -ы́, ж.

Шматгадовая травяністая расліна, якая выкарыстоўваецца ў народнай медыцыне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

трава...

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню слову «трава», напрыклад: травасеянне, травасумесь.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

трын-трава́, у знач. вык. (разм.).

Усё адно, усё роўна, хоць бы што.

Яму ўсё гэта т.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

плаку́н-трава́ ж., бот. плаку́н-трава́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

трын-трава́ в знач. сказ., разг. трын-трава́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

плаку́н-трава́ бот., фольк. чальча́к, -ку́ м., плаку́н-трава́, -вы́ ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

трын-трава́ в знач. сказ., прост. хоць бы што;

ему́ всё трын-трава́ яму́ ўсё хоць бы што.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сон-трава́ ж., бот. сон, род. сну м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

трын-трава́, у знач. вык.

Разм. Усё адно, усё роўна, хоць бы што. [Лабановіч:] — Не ўспамінай ты пра .. [згрызоты]. Усё гэта трын-трава. Колас. Рукі ў падсуднага былі закладзены за спіну, ён ішоў і ўхмыляўся, быццам паказваючы, што яму ўсё трын-трава. Арабей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

плаку́н-трава́, ‑ы, ж.

Шматгадовая травяністая расліна, від чальчака, якая выкарыстоўваецца ў народнай медыцыне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)