змяшча́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што.

1. Незак. да змясціць.

2. Мець, заключаць у сабе што‑н. Крупы грэчкі змяшчаюць вугляводы, бялкі, тлушчы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ёлкі, ‑ая, ‑ае.

Прагорклы, з непрыемным рэзкім пахам (пра нясвежыя тлушчы). А за дзвярамі, у цёмнай палавіне.. гадамі ў кублах ляжала старое ёлкае сала. Гроднеў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абмы́ліцца, ‑ліцца; зак.

Спец. Ператварыцца ў мыла шляхам хімічнай рэакцыі (пра тлушчы).

абмылі́цца, ‑лю́ся, ‑лішся, ‑ліцца; зак.

Абл. Памыліцца. — Я абмыліўся — людзей не слухаў... Болей гэтага не будзе... Чарот.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

яе́чня, ‑і, ж.

Ежа з разбітых і запечаных у тлушчы яец. На снеданне гаспадыня падала яечню: на вялікай скавародцы гарэлі сонцамі паміж апетытных кавалкаў румянага сала штук шэсць жаўткоў. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

По́нчык ’круглы смажаны ў тлушчы піражок’ (ТСБМ), по́нчка ’булачка’ (Сцяшк. МГ), укр. по́нчик, рус. по́нчик ’тс’. З польск. pączek ’пончык, пышка’, ад першаснага ’пупышка, бутон’, што ў сваю чаргу ад pąk ’пупышка, бутон’ — да pękać ’трэскацца, лопацца’ (Банькоўскі, 2, 520).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Плыўце́ць ’плаваць у тлушчы’ (Янк. 3.). З плыўсці, плыць (гл.) з суф. *- < ?// са значэннем працяглай шматразовасці, які ўзнік яшчэ ў балта-славяпскі перыяд (Лтрэмбскі, Gramatyka, 2, 369). Параўн. літ. plytėti ’рассцілацца, разлягацца’. Паводле Варбат (Зб. Толстому, 1, 34), ідэя нашывання, нацякання характэрна для абазначэння тлустасці.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

живо́тный в разн. знач. жывёльны;

живо́тный мир жывёльны свет;

живо́тный э́пос лит. жывёльны э́пас;

живо́тное ма́сло ма́сла;

живо́тные жиры́ жывёльныя тлу́шчы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кача́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што.

1. Тое, што і каціць (у 1 знач.), аднак абазначае рух, які адбываецца ў розны час і ў розных напрамках. Качаць бярвенне. □ Дзеці дружна на бульвары Абручы качаюць. А. Александровіч. На палубе матросы качаюць бочкі, носяць скрынкі. Сіпакоў.

2. Размякчаючы рукамі і рухаючы па якой‑н. паверхні, надаваць чаму‑н. акруглую форму. Глядзелі хлопцы, як на дзіва, Як дзядзька, цеста замяшаўшы, Качаў галушкі, міску ўзяўшы. Колас.

3. Паварочваць з боку на бок у чым‑н. сыпкім, вязкім. Качаць рыбу ў муцэ. Качаць бульбіну ў тлушчы.

4. Разгладжваць, выпростваць з дапамогай качалкі, качалак. Качаць бялізну. // Спец. Рабіць пракатку. Качаць ліставое жалеза.

5. Разм. Падкідваць каго‑н. на руках, выражаючы радасць, захапленне і пад. А тут падхапілі Міколку на рукі і ну качаць. Лынькоў. Адкасілі шчыра — Сенажаці чыстыя... І качаюць брыгадзіра Дзецюкі плячыстыя. Маляўка.

6. Валіць на зямлю, перамагаць (пры дужанні, бойцы і пад.). [Валя] абівала ў мяне з плячэй снег, калі Пеця качаў нас у гурбах. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)