ма́гія, -і, ж.

Сукупнасць дзеянняў і слоў здольных рабіць уплыў на прыроду, людзей з дапамогай звышнатуральных сіл.

Белая магія — паводле сярэдневяковых уяўленняў: чараўніцтва пры дапамозе Боскіх сіл.

Чорная магія — паводле сярэдневяковых уяўленняў: чараўніцтва, якое тлумачыцца ўдзелам і дапамогай пякельных сіл.

|| прым. магі́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рэакты́ўнасць, ‑і, ж.

Спец.

1. Здольнасць выклікаць рэакцыю, быць рэактывам.

2. Здольнасць рэагаваць на знешнія раздражненні. Расстройствы каардынацыі рухаў лягушак могуць тлумачыцца рознай рэактыўнасцю нервовых цэнтраў. «Весці».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

звышнатура́льны, ‑ая, ‑ае.

1. У містычным уяўленні — які не тлумачыцца натуральным чынам, не падпарадкаваны законам прыроды; дзівосны. Звышнатуральная істота. □ Сустракаюцца яшчэ людзі, якія вераць у звышнатуральныя з’явы, у сны. «Маладосць».

2. перан. Які перавышае звычайную меру чаго‑н.; незвычайны. Звышнатуральная сіла.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

функцыяна́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да функцыі. Функцыянальная залежнасць. Функцыянальны аналіз.

2. Які належыць да функцый чаго‑н., тлумачыцца функцыяніраваннем чаго‑н., залежыць ад дзейнасці, а не ад структуры чаго‑н. Функцыянальны надзел працы. Функцыянальнае расстройства сардэчнай дзейнасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ро́днасць, ‑і, ж.

1. Адносіны паміж людзьмі, якія маюць агульных продкаў. Бацькі і дзеці знаходзяцца ў роднасці першай ступені. // перан. Блізкасць, падабенства па асноўных уласцівасцях, прыкметах. У .. [Ганны і Васіля] была тая ж шчырасць, як і ў тыя разы. Але той блізкасці, роднасці — дзіўна — не было ўжо. Мележ.

2. Блізкасць, падабенства, заснаванае на агульнасці паходжання. Роднасць славянскіх моў тлумачыцца іх агульнасцю паходжання ад агульнаславянскай мовы-асновы. Юргелевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

напа́д, ‑у, М ‑дзе, м.

1. Хуткае дзеянне, накіраванае на каго‑, што‑н. для захопу, грабяжу, забойства і пад. На вялікім скрыжаванні адбыўся напад на нямецкую аўтакалону. Чорны. Загарэўся бензасклад — галоўны аб’ект нападу. Шамякін.

2. Абвінавачванні, папрокі, з якімі выступаюць супроць каго‑, чаго‑н. Напад ідэалагічнага праціўніка. □ Шумлівыя напады на апавяданне [Дудара] «Вецер з усходу» больш тлумачыцца тым, што крытыкі бачылі ў ім тое, чаго, па сутнасці, там не было. Звонак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Кру́пнічак ’незабудкі’ (Сцяшк. Сл.). Назва тлумачыцца скапленнем маленькіх кветачак на адной сцяблінцы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кулёня ’хутар’ (Сцяшк.). Сувязь з куленька (гл.) тлумачыцца тым, што значэнне ’хутар’ можна разгледзець як ’водруб (адрубное гаспадарова)’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вабыска́ць ’абшукаць’ (КТС). Ад назоўніка вобыск, запазычанага з рускай мовы. Словаўтваральнай сувяззю з вобыск тлумачыцца і захаванне прыстаўнога в.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Загло́ба ’зайздроснік’ (Касп.) з польск. zagłoba ’гультай’, якое тлумачыцца як перанос з zagłoba ’перашкода’ ад zagłobić ’заклініць’ (Брукнер, 643).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)