Тык-мык — пра невыразнае маўленне: тык‑мык — і ні слова ад яе не дабʼешся (навагр., Сл. ПЗБ). Гукапераймальны імітатыў, суадносны з укр. тик‑мик — пра разгубленасць, параўн. пык‑мык, пыкаць, мыкаць, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тык-тык — пра стук сэрца: Дзидона рюмзала и выла… / А сердце тык, тык‑тык у ей (Энеіда навыварат; гл. Полымя, 1996, 10, 196). Гукапераймальнае, параўн. тых‑тых (гл.), верагодна, набліжанае да тык 1, тыкаць, параўн. укр. тик, ід. tik (Астравух, Ідыш-бел. сл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тык 1 — аддзеяслоўная часціца, перадае раптоўнае або нечаканае дзеянне (мсцісл., Нар. лекс., Нас.). Ад тыкаць (гл.).
Тык 2 — злучнік або часціца: тык багдайбы мяне (В. Дунін-Марцінкевіч), укр. дыял. тик ‘тс’. Паводле Копечнага (Этимология–1967, 27; ESSJ SG, 2, 77), вынік дэсанарызацыі дык (гл. ды).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Пі́паць ’носік, дзюба ў пасудзіне’ (зэльв., Жыв. сл.; Сл. рэг. лекс.), ’выступ, каб узяцца рукою’ (Сл. рэг. лекс.), піць (зневаж.) ’нос’ (Сл. Брэс.), укр. nun тик, тіпать ’ціпун на языку курэй’, пітка ’сасок на грудзях; соска’, ’носік у чайніку’, нітак ’мазоль’, славац. ріреі ’ціпун’, славен. pipa ’тс’, серб.-харв. піша ’кран; кукурузны пачатак’, пішак ’шчупальца’. Гл. пылець.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тыч ‘вочап у студні з жураўлём’ (пруж., ДАБМ, камент., 810), сюды ж зборн. тыччо́ ‘тычкі для плота’ (докш., Янк. Мат.), ты́чча ‘тычкі’ (Мат. Гом.). Параўн. укр. зборн. ти́ччя ‘тычкі’, тик, тика ‘тычка, вяха’, рус. тыч ‘драўляны кол’, зборы, тычче́ ‘тычкі, тычыны’, польск. tycz ‘жэрдка-падпорка’, tycza ‘тс’, н.-луж. tyca ‘тычка для хмелю ці гароху’, в.-луж. tyč ‘тычка’, чэш. tyč ‘тычка, жэрдка, дручок’, славац. tyč ‘палка, жэрдка, штанга, стрыжань, рэйка’. Паўночнаславянскае прасл. *tyčь ад *tykati ‘ўтыркаць, убіваць, запіхваць’. Гл. таксама тычка, тычына.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)