бру́знуць
‘шмат есці, таўсцець, паўнець’
дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне
| Цяперашні час |
|
адз. |
мн. |
| 1-я ас. |
бру́зну |
бру́знем |
| 2-я ас. |
бру́знеш |
бру́знеце |
| 3-я ас. |
бру́зне |
бру́знуць |
| Прошлы час |
| м. |
бру́знуў |
бру́знулі |
| ж. |
бру́знула |
| н. |
бру́знула |
| Загадны лад |
| 2-я ас. |
бру́зні |
бру́зніце |
| Дзеепрыслоўе |
| цяп. час |
бру́знучы |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
Разбуце́ць ’растаўсцець’ (Нас.), разбуці́ць ’распухнуць’ (Бяльк.), разбуцяне́ць ’празмерна распаўнець, разбухнуць’ (Юрч. СНЛ), разбу́ціваць ’разбухаць’ (Юрч. СНЛ), параўн. рус. дыял. разботе́ть, разбуте́ть, разбыте́ть ’разбухнуць ад вільгаці’, ’наліцца сокам (пра расліны)’, ’растаўсцець’, серб.-харв. razbotjeti ’растаўсцець’. Розныя асновы (*bаt‑, *but‑, *bъt‑) прадстаўлены ў рус. дыял. буте́ть ’таўсцець, тлусцець’, ботви́ла ’таўстун, таўстуха’, боте́ть ’таўсцець’, славен. naboteti ’таўсцець, тлусцець’. Гукапераймальны рэгістр выступае ў разбуце́цца ’разгудзецца, расшумецца’ (ТС), параўн. славен. razbọ́tati ’раскрычацца’, гл. спецыяльна Саднік-Айцэтмюлер, 2, 70–73. Гл. таксама батва́. Параўн. разбутаны (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ты́яць ‘тлусцець, таўсцець’ (Сцяшк. Сл.). Да тыць (гл.), другасны інфінітыў, утвораны пад уплывам асабовых форм цяп. часу.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
кругле́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.
1. Тое, што і кругліцца (у 1 знач.). Калі хто са старэйшых дапускаў які промах, неахай[насць], — тады вочы ў старшыні круглелі, халодныя ільдзінкі свяціліся ў іх. Паслядовіч.
2. Таўсцець, папраўляцца. На каменданцкім месцы пачаў [Кубке] круглець, і яму здавалася, што ён выконвае вялікую гістарычную місію. Чорны. // Разм. Станавіцца больш тоўстай (пра цяжарную жанчыну).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Раздабрэ́ць ’пагладчэць, паправіцца’ (Некр.). Параўн. рус. добре́ть, раздобре́ть ’таўсцець, тлусцець, сыцець’, старое польск. dobrzeć ’набірацца сілы’, што да прасл. *dobrěti ’быць прыемным, карысным’, ’дабрэць’ (ЭССЯ, 5, 40–41).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пухна́ч ’тоўсты, пульхны чалавек’, ’мякіннік, хто харчуецца пушным хлебам’ (Нас.), пухнацік ’пра поўнага, пухлага, пушыстага’ (слонім., Роднае слова, 2001, 5, 89). Да пухнуць ’таўсцець, надувацца’, магчыма, ад пу́хны ’пышны’ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
паўне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Станавіцца паўнейшым; напаўняцца да краёў. Гумно паўпела з кожным годам, — І багацеў хлявец прыплодам. Колас. Струменіць Крыніца, Не спіць Працаўніца, Каб рэкі паўнелі, Дубровы шумелі, Цвілі ля вады Маладыя сады! Дзеружынскі.
2. Станавіцца паўнейшым; таўсцець. — Люблю піва, — нібыта апраўдваючыся, сказала Лілія Віктараўна і наліла сабе ў фужэр. — Кажуць, ад яго паўнеюць. Васілёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
плотне́ть несов.
1. (становиться более плотным) шчыльне́ць;
2. (крепнуть) мацне́ць; (становиться массивным) таўсце́ць, рабі́цца больш дзябёлым, рабі́цца больш гру́бым; (густеть) рабі́цца больш ча́стым (больш густы́м), гусце́ць; (твердеть) цвярдзе́ць, рабі́цца больш тугі́м (цвёрдым);
3. (о человеке — полнеть) мажне́ць; рабі́цца больш дзябёлым; рабі́цца больш каржакава́тым; (толстеть) таўсце́ць; см. пло́тный.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Пышэ́ць 1 ’раз’ядацца, таўсцець’ (Жыв. НС). Ітэратыў да пы́хаць у значэнні ’ўздымацца, надзімацца’ (гл.).
Пышэ́ць 2 (пъшэ́ць) ’пашчыпваць (у роце)’ (ушац., Нар. лекс.). Ітэратыў да пы́хаць (гл.), у значэнні ’гарэць, палыхаць’, параўн. пыш ’прысак’ і пры́шчыць ’шчыпаць, балець (пра рану)’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Разбруі́ць ’непамерна павялічыцца’ (астрав., Сл. ПЗБ), ’распухнуць’ (Юрч. СНЛ). Ад бруі́цца ’цячы, ліцца’ (гл.). Развіццё семантыкі ад ’нацягнуць вады, набухнуць’ да ’павялічыцца, патаўсцець’ можна лічыць рэгулярным, параўн. разбрыня́ць ’патаўсцець’ пры бры́на ’вільгаць, вада, цвіль’; бру́знуць ’таўсцець’, якое да *bręk‑ ’гучаць, набухаць, набракаць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)