Тырту́н ‘бульбяная каша’ (Сл. Брэс.), сюды ж тырту́шкатарка’ (Сл. Брэс.; кобр., ЛА, 4), тэрту́шка ‘тс’ (жабін., кобр., ЛА, 4). Да заходнепалескіх утварэнняў ад тэ́рты, тэ́ртэ ‘церці’, у якіх тэ́ ў ненаціскных складах часта пераходзіць у ты‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тарко́ванка ’бабка (з дранай бульбы)’ (люб., слуц., Нар. словатв.; асіп., слуц., саліг., ЛА, 4), ’бульбяная каша’ (Сл. рэг. лекс.), ’бабка, дранка, каша з дранай бульбы’ (чырв., З нар. сл.), ’сырая драная бульба’ (жытк., ЖНС; Вешт.), тарко́ванне ’бабка’ (лун., ЖНС). Ад таркава́ць ’церці на тарцы’ < польск. tarkować ’тс’, гл. тарка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дра́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

1. Цяслярская металічная прылада з двума вострымі загнутымі канцамі для падгонкі бярвенняў, дэталей і пад. Побач, раз-пораз узмахваючы сякерай, абчэсвае дошкі брат .., а каля яго са шнуром і драчкай у руках завіхаецца бацька. Краўчанка. Кляўко з сваім сынам з Муравейнікаў прыйшлі — прыпу[ск]алі драчкаю другое бервяно на новай сырабойні. Баранавых.

2. Месца паміж лініямі, праведзенымі пры дапамозе такой прылады на бервяне, дошцы; паз. Назаўтра Тарэнта ўжо выбіраў у бервяне драчку, высякаў вугал, клаў мох і прыладжвае бервяно да зруба. Галавач.

3. Абл. Тарка. Аня нахіліла галаву ніжэй пад драчкай: яна канчала драць бульбу. Кудравец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)