затопо́рщиться сов., разг. (начать топорщиться) пача́ць тапы́рыцца, натапы́рыцца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

еро́шиться разг.

1. (лохматиться) кудла́ціцца, лахма́ціцца;

2. (топорщиться) тапы́рыцца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пузы́риться

1. разг. пузы́рыцца, тапы́рыцца;

2. перен., прост. надзіма́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

тапо́ршчыцца, ‑шчыцца; незак.

Абл. Тапырыцца. Заўважыўшы Міколку, .. [дзед Нупрэй] кінуўся завіхацца ля новага грабільна. Пачаў стругаць яго нажом і ўсё гэта разбіў з такім сярдзітым выглядам, што аж варушыліся, тапоршчыліся густыя сівыя бровы. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прыцяцю́рыцца экспр. ’натапырыцца’; ’памерці’ (смарг., Сл. ПЗБ). Да цяцерыцца падымацца, тапырыцца’ (Ласт.), гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ды́біццатапырыцца, станавіцца дыбам’ (БРС). Да сямейства прасл. *dybati, *dyba; гл. ды́ба́ць. Сюды ж і дыбкі́ (на дыбкі́).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ще́риться разг.

1. (оскаливаться) шчэ́рыцца, вышчара́цца, вышчэ́рвацца, ска́ліцца, выскаля́цца, выска́львацца;

2. (топорщиться) тапы́рыцца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Нахахорыцца ’надзьмуцца, натапырыцца’ (Колас). Да хахорыццатапырыцца’, відаць, гукапераймальнае ці гукавыяўленчае, параўн. шашэрыцца ’тс’, рус. хорохириться, фуфыриться і пад. Параўн. таксама начачу́рыць ’натапырыць’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пы́рыць (пыриць) ’распіраць, пучыць’ (Нас.), пырыцца ’налузацца, растапырваць пер’е; пышна апранацца’ (Нас.), пыріць ’турбаваць, не даваць спакою’ (Бяльк.), параўн. рус. пырить ’расстаўляць пер’е, тапырыцца’, чэш. pouriti ’надувацца’, серб.-харв. пирити ’дуць’. Праслав. *рупіі ’надувацца’, роднаснае літ. išpurti ’расстаўляць пер’е; надувацца, тапырыцца’, purinti ’скубаць (валасы, воўну)’, pyrtyti ’трасці’, лат. pūrt ’кашлаціць, рабіць нягладкім’, нарв. föyrast ’рабіцца пухкім, мяккім’, гл. Фасмер, 3, 420, з літ-рай. Цвяткоў (Запіскі, 2, 55) бачыць у пырыцца адлюстраванне польскай фанетыкі (“нахіленне”: ы на месцы е, параўн. perzyć się ’пушыцца, натапырвацца’), што зусім не абавязкова, параўн. ст.-польск. pyrzyć się ’натапырвацца, стырчаць (пра ўсходы, рунь)’, якое Банькоўскі (2, 533) выводзіць са ст.-польск. pyrz, сучаснае perz ’пырнік’, роднаснае рус. пырить перья, чэш. рупіі ’прарастаць’, што можа быць звязана з літ. purti ’на-тапырвацца’. Зусім верагоднае другаснае збліжэнне некалькіх этымалагічна адрозных асноў у сувязі з блізкасцю семантыкі, параўн. Белеціч, Зб. Івічу, 120.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Стабу́рчыць ‘выгібаць, выкрыўляць, выстаўляць’ (Ласт.), ‘паказваць на цяжарнасць’: uže nasza pani staburczyć (Арх. Федар.), стабу́рчыцца ‘выстаўляцца’, стабу́рыццатапырыцца’ (Ласт.). Ведаць, вытворныя ад назоўніка, што ўзыходзіць да прасл. *stoborъ ‘слуп, пень’, параўн. стабу́р ‘тумба, падстаўка’ (Ласт.), серб.-харв. сто̏бор, сто̀бор ‘агароджа; двор, вуліца’, балг. стобо́р ‘плот’, ст.-слав. стоборъ ‘слуп’, або *stъb(ъ)rъ, параўн. ст.-польск. steber, славен. stebȅr ‘слуп’, серб.-харв. ста̀бар, харв. дыял. stabȁr ‘сцябло’, ст.-слав. стъбръ ‘тс’, якім адпавядаюць літ. stãbaras ‘сухая галіна’, stùburas ‘пень’, лат. stuburs ‘пень, слуп’, а таксама ст.-дац. stafœr, швед. дыял. staver ‘кол’, што ўзыходзяць да і.-е. *steb(h)‑ ‘слуп, апора, аснова, бервяно’, а таксама ‘падперці, абаперці; стаць нерухомым’, працягам якога з’яўляецца ст.-інд. stabhnā́ti ‘падтрымлівае, падпірае’ (Скок, 3, 323, 336; Глухак, 579; Сной₂, 696).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)