антраша́, нескл., н.

Балетнае па, лёгкі скачок уверх, у час якога танцор ударае некалькі разоў нагой аб нагу.

•••

Выкідваць антраша гл. выкідваць ​1.

[Фр. entrechat.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аге́ньчык, -а і -у, мн. -і, -аў, м.

1. гл. агонь.

2. -а. Святло ад чаго-н. у выглядзе кропкі, плямкі святла.

А. папяросы.

Вёска заснула: ні аднаго агеньчыка.

3. -у, перан. Захапленне, запал (разм.).

Танцор з агеньчыкам.

4. перан. Бляск вачэй (адлюстраванне ўнутранага стану каго-н.).

У яе вачах — смяшлівыя агеньчыкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

салі́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Спявак, музыкант або танцор, які выконвае сольную партыю. Сустрэты воплескамі ў зале, Нясмелым крокам з-за куліс Хлапчына выйшаў да раяля — Нязвыклы з рампаю саліст. Гілевіч.

[Ад іт. solista.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рабо́тнічак, ‑чка, м.

Памянш.-ласк. да работнік. // Разм. зневаж. Пра дрэннага работніка. — Работнічак, танцор няшчасны, а машыну я за цябе ачышчаць буду, га-а? Вышынскі. Анатоль паківаў галавою: — Ну і работнічак будзе Івану. Ваданосаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хо і хо-хо́, выкл.

Ужываецца для выказвання іроніі, здзіўлення, захаплення і пад. — Хо! Р-работнічак, танцор няшчасны, а машыну я за цябе ачышчаць буду, га-а? Ну, скажы ты мне, смаркач! — загарлапаніў.. [шафёр], паглядваючы то на застаўку, то на мяне. Вышынскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адмысло́вы, ‑ая, ‑ае.

Своеасаблівы, адметны, непаўторны. Адмысловы танцор. □ Палескае неба мае свае адмысловыя найтанчэйшыя адценні. Чорны. Хто б падумаў, здагадаўся, Што ў такіх аковах Быў Тарас багаты скарбам, Скарбам адмысловым. Купала. // Спецыяльны, асобага прызначэння. Адмысловыя прысмакі. □ [Хлопцам] ужо шыюць маткі трусы, рыхтуюць рукзакі, падбіраюць адмысловую посуду. Якімовіч. // Цудоўны, выдатны. Рыбак быў дзядзька наш Антоні, Як і работнік, адмысловы. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зая́длы, ‑ая, ‑ае.

Разм.

1. Які надта прыахвоціўся да чаго‑н.; заўзяты. Заядлы курэц. Заядлы танцор. □ Тутэйшых заядлых паляўнічых было мала, і качак, можна сказаць, амаль ніхто не турбаваў. Лупсякоў.

2. Які вядзецца, выконваецца з асаблівай упартасцю, напорыстасцю; зацяты. Заядлая спрэчка. Заядлая барацьба. □ Джэк .. кідаўся ўперад на мужчын з заядлым брэхам. Крапіва.

3. Злосны, задзірысты. Заядлы чалавек. □ Маеўскія сабакі малыя, але заядлыя. Карпюк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Танцо́ўка1 ’танцорка’ (Нас., Байк. і Некр.). Утворана ад танцаваць (гл.) па тыпу польск. tańcownica, tańcowniczka ’тс’ у пары з tańcownikтанцор’. Ст.-бел. танцо́вница, тане́чница ’танцорка’ (пач. XVI ст., КГС) з’яўляюцца непасрэднымі запазычаннямі, параўн. яшчэ польск. tanecznica ’танцорка’.

Танцо́ўка2 ’апенька лугавая, жывунец падарожны’ (ваўк., Расл. св., Сярж.–Яшк.). Відаць, да папярэдняга слова, што звязана з размяшчэннем (“утварае карагод”) або са знешнім выглядам (іншая назва сухано́жка, мае часам выгнутую ножку).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Танцюры́стка ’танцорка’ (Мат. Гом.), танцюрі́сттанцор’ (кам., ЖНС). Параўн. укр. танцю́ристка, танцюри́ст ’хто добра танцуе’, што паводле ЕСУМ (5, 516), вытворныя ад танцю́ра ’тс’, адкуль і назва грыбоў танцю́рка ’мухамор’, што адлюстроўвае іх знешні выгляд (на доўгай тонкай ножцы), параўн. папярэднія словы, гл. Арэальныя ўтварэнні, звязаныя з украінскай мовай, паколькі для беларускай мовы ўтварэнні на ‑ура (‑юра) і -іст (‑ыст) для характарыстыкі асоб нехарактэрны, параўн. Сцяцко, Афікс. наз., 70; Саевіч, Derywacja, 401, 409.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ігра́ч ’музыка’ (Бяльк., Жд. 2, Інстр. III). Рус. дан. игра́чки ’песенніцы’, укр. ігра́ч, грач ’ігрок, музыка’ (Грынч.), польск. gracz ’ігрок, музыка, артыст’, в.-луж. hračk ’ігрок’, н.-луж. grac ’тс’, чэш. hráč ’тс’, славац. hráč ’ігрок, музыка’, славен. igráč ’ігрок, артыст’, серб.-харв. ѝгра̄н ’ігрок, танцор’, балг. игра́ч ’тс’, макед. играч ’тс’. Ст.-бел. играч ’музыка’ (Скарына). Прасл. утварэнне з суф. Nomina agentis ‑ačь ад *jьgrati (гл. іграць). Трубачоў, Эт. сл., 8, 210. Параўн. ігрэц.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)