тамле́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле дзеясл. таміць (у 1, 2 знач.) і стан паводле дзеясл. таміцца (у 1, 2 знач.). Душы .. [панямонскіх інтэлігентаў] знаходзіліся ў стане тамлення і праглі дзейнасці, шукалі вострасці адчування, але выхаду не знаходзілі. Колас.

2. Спец. Дзеянне паводле дзеясл. таміць (у 3 знач.) і таміцца (у 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

То́міцьтаміць, мучыць’ (навагр., Сл. ПЗБ). Гл. таміць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

тамі́цца несов.

1. утомля́ться, томи́ться;

2. страд. томи́ться; см. тамі́ць2

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

то́млены тех.

1. прич. томлённый;

2. прил. томлёный; см. тамі́ць2

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Тамлёнка ’тушаная бульба’ (добр., Нар. словатв.). Ад то́млены ’тушаны’, гл. таміць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тамава́ць ’стамляць, нудзіць, мучыць; збіваць з толку’ (Нас., Стан., Байк. і Некр.). Гл. таміць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

томи́ть несов.

1. (мучить) му́чыць; (изнурять) мардава́ць; (морить) мары́ць; (утомлять) тамі́ць, стамля́ць;

томи́ть кого́-л. расспро́сами му́чыць каго́е́будзь ро́спытамі;

томи́ть кого́-л. го́лодом му́чыць (мары́ць) каго́е́будзь го́ладам;

2. кул. тушы́ць;

3. техн. тамі́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Тано́га ’смутак, трывога’: танога на сэрцы (Мат. Гом.), тано́жыцьтаміць, стамляць’ (Ян.). Параўн. укр. палес. тоно́жит ’мучыць’. Няясна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сто́ма ‘аслабленне; расслабленне; зморанасць’ (ТСБМ, Бяльк., Стан.). Аддзеяслоўны назоўнік ад стамі́цца, што да тамі́ць (гл.). Беларуска-ўкраінская ізалекса, параўн. укр. сто́ма ‘тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

То́мны ’стомлены’ (калінк., Сл. ПЗБ, Ласт., Пятк. 2), то́мный ’хворы, нездаровы (пра жывот, цела і пад.)’ (Бяльк.). Вытворныя ад тамі́ць, гл. Сюды ж то́мна ’цяжка (ад душэўных перажыванняў’) (Бяльк.), ’кепска, дрэнна’ (Касп.), ’кепска, млосна’ (Стан.), то́мнасьць ’стомленасць’ (Мат. Гом.), ’томнасць, знямога ад душэўных перажыванняў’ (Бяльк.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)