утомля́ться
1. утамля́цца, стамля́цца; змо́рвацца; (от дороги — ещё) здаро́жвацца;
2. страд. утамля́цца, стамля́цца, тамі́цца; змо́рвацца; см. утомля́ть.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
тамлі́вы, ‑ая, ‑ае.
Такі, які выклікае тамленне, прымушае таміцца (у 2 знач.). Тамлівы дзень. Тамлівае маўчанне. □ Луг, на якім два дні таму назад панавала тамлівая цішыня, расквітнеў зараз стракатымі плаццямі жанчын, напоўніўся тарахценнем касілак, рытмічным шчоўканнем конных грабляў. Стаховіч. Марудна, да болю напружана праходзяць хвіліны, доўгія, тамлівыя. Колас. Міканор .. прыглядаўся да падрослых куранёўскіх дзяўчат — прыглядаўся з цікавасцю, з тамлівым прадчуваннем нязнанага шчасця. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ма́рыцца, ма́рыцца; незак.
1. Уяўляцца, здавацца ў думках. Мне марыцца: Нібыта той дарогаю З адвечнасці вярнуліся гады... Кляшторны.
2. безас. Аб жаданні або мажлівасці марыць. Канец вайне! Вось ён — глыбокі тыл! Як ціха тут! Як марыцца салодка! З. Астапенка.
мары́цца, мару́ся, мо́рышся, мо́рыцца; незак.
1. Таміцца, мучыцца. [Тэкля:] Хай размятуць вас віхуры крутыя, Каб не марыліся нашыя дзеці, Каб не стагналі ў няволі старыя! Глебка.
2. Зал. да марыць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ма́рыць (безас.) ’марыць, зморваць (пра сон)’ (Ян., ТС), мары́цца ’таміцца, мучыцца, стамляцца, знясільвацца’ (ТСБМ, Нас.: паст., валож., КЭС, лаг., Сл. ПЗБ). Рус. ма́рить, мари́ть (безас.) ’моцна стамляць, расслабляць, хіліцца да сну’. Да ма́рыва (гл.).
Мары́ць 1, моры́ць ’атручваць’, ’стамляць’, ’мардаваць, мучыць, даводзіць да знямогі’, ’набліжаць смерць’ (КЭС, лаг.; ТСБМ, Власт, Нас., Яруш., ТС). Да мор (гл.).
Мары́ць 2 ’трымаць драўніну ў вадзе, у спецыяльным растворы для надання ёй цёмнага колеру’ (ТСБМ). Укр. мари́ти, рус. мори́ть, чэш. mořiti, славац. moriť. Роднаснае да ст.-грэч. μορύσσω ’пэцкаць, рабіць чорным’. Параўн. таксама мара́ць, мара́ты ’брудны’ (Махэк₂, 374).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пато́м 1, потым, драг. пото́м ’але, але ж, усё ж, аднак, а ўсё ж’ (Янк. 1, Шат., Сл. ПЗБ; докш., Янк. Мат.), ’потым’ (Шат., Янк. 1). Укр. по́тім, рус. пото́м, польск. potym, луж. pótym, potymzo н.-луж. potu, чэш. potom, poté, славац. potom, poton, potemáj, славен. potém, серб.-харв. по̀том, балг. потем. Прасл. potomь, утворанае з po і М. скл. займенніка to ’тое’ (ESSJ, SG, 2, 578). Бел. паты́м — кантамінаваная форма з патом і польск. potym. Сюды ж патомны ’будучы’ (Касп.).
Пато́м 2 ’стамленне’ (Касп.). Аддзеяслоўны назоўнік. Да па‑таміцца ’стаміцца’, як патоп ад патапіцца і да таго пад.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тамі́ць ’мучыць, знясільваць’, ’турбаваць, гнясці, нудзіць’ (ТСБМ, Некр. і Байк.), ’мучыцца, знемагаць’ (Ян.), ’марыць, мучыць’ (Ласт.), ’мардаваць’ (Нас.), то́міць ’мучыць’ (Сл. ПЗБ), тамі́цца ’стамляцца’ (Нас., Сержп. Прымхі), томі́цца ’не гарэць агнём’ (ТС), сюды ж то́млены ’атрыманы тамленнем’ (ТСБМ), таме́нне ’мардаванне’ (Нас.), тамлёнка ’тушаная бульба’ (Мат. Гом.). Укр. томи́ти ’даводзіць да стомы, знясільваць; падвяргаць працягламу награванню’, рус. томи́ть ’мучыць; стамляць; парыць; награваць’, славен. дыял. tomljáti ’бадзяцца, сланяцца’, серб.-харв. то̀мити ’прыціскаць’, балг. томи́телен ’пакутлівы, нудны’, ст.-слав. томити ’мучыць’. З прасл. *tomiti ’мучыць’, роднаснага ст.-інд. tamáyati ’душыць, пазбаўляць паветра’, tā́myati ’страчвае прытомнасць, слабее’, лац. tēmulentus ’п’яны’, tēmētum ’хмяльны напой, віно’, ст.-ірл. tām ’хвароба; смерць’, tamaim ’спачываю (мёртвы)’, нова-в.-ням. dämisch, dämlich ’дурнаваты, ачмурэлы, прыгаломшаны’ (Чарных, 2, 249; Фасмер, 4, 75–76; ЕСУМ, 5, 595–596; Бязлай, 4, 196).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
томи́ться
1. (мучиться) му́чыцца; (страдать) паку́таваць; (изнывать) знемага́ць; (скучать) нудзі́цца;
томи́ться в тюрьме́ паку́таваць (му́чыцца) у турме́;
томи́ться тоско́й му́чыцца (знемага́ць) ад тугі́;
томи́ться в ожида́нии чего́-л. нудзі́цца (знемага́ць), чака́ючы чаго́-не́будзь;
2. кул. тушы́цца;
3. страд. му́чыцца; мардава́цца; мары́цца; тамі́цца; тушы́цца; см. томи́ть.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)